Як цешчы зяць укроіць хлеба, то кажа: на хутчэй, бо пераломіцца; а як жонцы: на, бо рука замлела. Fed., 354. Скараў бог цешчу за зятнія (зяцёвы) грахі. Dybow., 17; Fed., 58. Зяць — толькі ўзяць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. а) Зяць любіць узяць. Радч., 247. Вар.: Дуб., 23; Fed., 354; Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. б) Цесць любіць чэсць, а зяць любіць узяць. Ром., Зап., III, 232; Сах.; Жанч., 228; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Вар.: 1961, Кап. 13.9.5; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. Зяць за парог — цешча за яешню. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. а) Зяць на двор — цешча за яйцы. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. б) Зяць на двор, то й чарка на стол. Fed., 354. Цешча жыва, калі трапіў на абед. Сержп., 71. Зяць усё пажрэ: яйца зварыць і юшку пажлукціць. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77. Зяць любіць цешчу багатую, а жонку здаровую. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. Няма ў хаце сала й малака, дык няма й прымака. 1961, Калінк. 13.9.5. Прымак адным вядром восем гадоў ваду носіць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Прымачы хлеб — сабачы. Fed., 250; Pietk., 388; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк.; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁