НЪВУРЫЦЦА зак. узмацн. З ахвотай пад'есці. Агуркоў із бульбъй нъвурылъся.
НЪДЪЯДЛЪЙ прым. Надакучлівы. Во нъдъядлъя скаціна: бляець і бляець.
НЪРАЗЬМІН прысл. Туды-сюды, адзін другому насустрач. Як сваё сена, дък хвъталі нъразьмін, а саўхознъя ня хочуць.
НЪХАПОК прысл. Спяшаючыся, у спешцы. Усё нъхапок, німа калі падъесьці толкъм.
ПАДГОР'Я н. Схіл узгорка. Там пу падгор'ю гръбоў многа.
ПАДЗОРНІК м. Доўгая вузкая палоска белай тканіны з карункамі з аднаго краю, якая служыць для ўпрыгожвання ложка. Нада нъ сьвята падзорнік павесіць.
ПАРОШКІ мн. Засохлая слізь пад вачыма ў кароў і авечак. Гета авечка котна, вун парошкі пъд вачмі.
ПАЎДУЛЬКА ж. Дзікая груша з буйнымі пладамі. У нашъм лядзі паўдулька расьцець.
ПЕРЪК прысл. Упоперак, насуперак. А гётъй сноп лажы перък. Што ні скажъш, а ён усё перък.
ПІРЪДУВАЦЬ незак. Мітусіцца, перашкаджаючы ісці іншым. Ідзі, ідзі, ні пірадуй!
ПОДБІЛКА ж. Падкладка ў паліто, пінжаку. У пінджаку ўжо подбілка първалъся.
ПОЎНІЦА ж. У выразе: на поўніцу — на поўны рот. Дъла карові бацьвіньня, дък — на поўніцу!
ПРАВЭНДА м. і ж. Бурклівы, надакучлівы чалавек. Маўчы, правэнда!
ПРАТЪЦЬ незак. 1. Біць пранікам бялізну пры мыцці. Матка лойны пратъіць нъ рацэ. 2. перан. Лупцаваць. Я яму бакі часта пратъю.
ПРЪБАНЬНІК м. Прылазнік. Венік ляжыць у пръбаньніку.
ПРЪРОДА ж. Нораў, характар чалавека. Гета прърода тъкая: хочъць къп пъ ягонъму бъло.
ПСІНЬ ж. Непрыемны пах, уласцівы сабакам. Ні глаць събаку, а то рукі будуць псіньню сьмярдзець.
ПУХНУЦЬ незак. груб. Спаць. Абы пръсела дзе, так ужо і пухніць!
ПУЦІК м. Лядзяш. С пуцікъў капъіць: цёпла.
ПЪДЗАЗЁМНЪЯ субст. прым. Месца на гарышчы пад мурлатай. Каты лазіюць пу пъдзазёмнъй.
87 👁