Старонка 10
◀ / 289 ▶
ПЪДЗЪКНУЦЬ зак. Кінуцца бегчы. Каровы калі пъдзъкнуць — і ў авёс! ПЪДЛЯЧЧО н. зборн. груб. Хатняя жывёла. Нада ж гёнъга пъдлічча нъкарміць. ПЪЛЪНЬНЯ ж. Палонка. Ня йдзі нъ Сіляўнъй Рох — там пълъньня. ПЪЦУРЫЦЬ зак. Паразбіваць на дробныя асколкі. Тарэлъчкі ўсё пъцурыў. ПЪЦЯГУШКІ мн. Пацягванні. Нада ўжо спаць іці, а то пъцягушкі. ПЪШЭЦЬ незак. Пашчыпваць (у роце). Ат мятнъх канхвёт у році пъшыць. ПЫХЪУКА ж. Пыса. Пчъла карову за пыхъўку ўкусіла. ПЯЮЛЬЛЯ ж. Пяюха. Во пяюльля: так красіва пяёць! РАВУЛА м. і ж. Румза. Равула, ні днём ні ноччы тъбе спакою німа. РОЎНІЦА м. і ж. Раўня, равеснік. Гётъй бъранька той авёчъццы роўніца. РУДЪЧКА ж. Сухая галінка сасны або елкі з рудой хвояй. Агонь луччы рудъчкъмі ръспалівъць. РУКАТЪЙ прым. Майстар, умелец. Ён жа рукатъй што хочъш зьдзелъіць. РЪЗДРАГБЕЦЬ зак. Ператварыцца ў дрыгву. Нъ лугу ръздрагбёла — прайці нёік. РЪЗЬЗЯПЕНІЦЬ зак. груб. Шырока расчыніць (дзверы). Во ръзьзяпёніў хату — холъду напусьціш! РЪСТРУХАЙЛА м. і ж. Разявака, расцяпа. Гета ш гёнъй ръструхайла ціръсьсядзёльнік мой ссоръў. РЭХВІНА ж. Рэхва. Рэхвіна звалілъся, кола зломіцца. СВОЙСКЛІВЪЙ прым. Свойскі. Авёчкі свойсклівъі: пъзавёш — і ідуць к рукам. СІГАЛЕТКА м. і ж. Цяля або ягня, якое нарадзілася ў гэтым годзе. Гета цялушъчка сігалётка. СІДЛІР м. пагардл. Тоўсты, лянівы кот. Ідзі, сідлір, мъшэй лавіць! СІЎКА-ВАРОНКА ж. Сіваваронка. Сіўка-варонка — красівъя птушка! СКАСЬЦІЦЬ зак. Спляжыць, падмяць пад сябе, змяць зналёту. Мікольва карова скасьціла нашу атразу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 289 ▶