Старонка 8
◀ / 289 ▶
дам). Там у лядзі, усё чыста захлуджъна, прайці нёік. ЗІЛЯНЁК м. Зялёная травінка. Нада гёты зілянькі първаць, а то пърърастуць праз мост. ЗЪВІНУЦЦА зак. Захапіцца якім-н. заняткам. Вот січас лямпу ръзаб'еш, зъвінуўся! ЗЪКАВЕНІЦЬ зак. Многа зачарпнуць. Во, сколькі зъкавеніў, глядзі, ръзьліеш! ЗЪХЛУДЗІЦЬ зак. Засмеціць галлём. Турушані Сарокъвішча як зъхлудзілі — прайці нёік. ІГРУШШО н. зборн. Сухое грушавае галлё. А там ігрушшо, дък я калючку ў нагу зъгнала. КАЗЛЫ мн. Грубая балотная асака, не прыгодная на корм жывёле. Там нечъга касіць, адны казлы. КІСЬЛІНЯ ж. Кіслы смак. Пъспътай капусту, ці досъць кісьліні. КОСТЪЧКА ж. Сухая яловая галіна без кары, якая па знешняму выгляду нагадвае косць. Костъчък нъзьбірала печ тапіць. КЪЛАТЫРЪЦЦА незак. Бескарысна важдацца з чым-н. Тут будзіш да вечъра бяс толку кълатыръцца. КЪНЯТНІК м. Вялікі воўк, які нападае на коней. Сьляды як быццъм кънятніка. КЪЦЯТНІЦА ж. Дзяўчынка, якая любіць гуляць з катом. Во, къцятніца, къта з рук дзянёк ні вупускаіць. КЫШПАЛОЦЬ ж. Перапёлка. Кышпалоць піръд дажджом кръчыць. МАЧУЛІШЧА н. Месца, дзе замочвалі лён. Я ішоў па льду нъ мачулішча. МІЖДЫ прыназ. Паміж. Пчъла ўкусіла міжды лъпатък. МУТУЗІЦЬ незак. Цягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць. Нечъга міне мутузіць. МЪРКАЦІНЬНЯ н. зборн. пагардл. Козы. Нада ш іці гёна мъркаціньня нъкарміць. МЪШАРНІК м. Грыб махавік. Там, у балоці, мъшърнікоў многа. МЯКУХА ж. Мяккая трава, якая нагадвае атаву. Добръя сёна будзіць — анна мякуха. НАСЬМІШКА ж. Злы жарт. Сам аннъго клёвіру нъкасіў, дък ён ціпер разумін насьмішку строіць з другіх. НЪБУДУВАЦЬ зак. Набраць, накласці поўную пасудзіну. Мех ахрап'я нъбудувала.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶