АЧУВІДЗІЦ н. м. і ж. Сведка. Вун Манька ачувідзіц, ні дась мне амманўць.
БАГЪН м. Багун. Ад багъну гълъва баліць.
БАЛМЪЧЧУ прысл. Па-махлярску. Ен балмъччу събе пенсію дайшоў.
БЕСТЪВЪЦЬ незак. Не пасвіцца, бегаць (аб жывёле). Каровы сягоньні цэлъй дзень бестъвъюць.
БЪДЗЯЎКА м. і ж. Бадзяга. Ен жа бъдзяўка, бъдзяіцца пъ чужых жонкъх.
БЪЛЪЦЯВІНА ж. Маленькае балотца. Тую бълъцявіну можна апкасіць.
БУЗУВАЦЬ незак. Псаваць, травіць (пасевы). Згані авечък; ніхай бульбу ні бузуюць.
БУЛОНКА ж. Шыба. Камнім булонку выбіў.
БЯНЦЕЖЪЦЬ незак. Сароміць, бянтэжыць. Я тъбе ў бацькі гаджуся, а ты міне бянцежъш.
ВЕХ м. Цыкута. Ні пускай туды кароў, там вех расьцець.
ВІГУШКА ж. Дзікая віка. Вігушку добра трусы ядуць.
ВІРШАЛЬЛЯ н. зборн. Вершаліны (дрэў). Гета віршальля нада пупаліць.
ВОЛІК м. зневаж. Вялікі, сыты кот. Во, волік, выглъдзіўся, а мъшэй ня ловіць.
ВОСІЦЬ ж. Асець. Даўней снапы ў восіць звазілі і там абівалі.
ВЫКЪЗІЛІЦЦА зак. Агрызнуцца. Што зъ рабёнък: скажъш слова, дък атразу выкъзіліцца.
ВЫСТЪР м. і ж. Дарослы чалавек; дзяўчына, якая своечасова не выйшла замуж. І гена выстър, а ўсё йшчэ йз ръбятъмі гуляіць.
ВЫЦІРЪК ж. Распусная дзяўчына. Выцірък, і страму німа, цігаіцца абы дзе йз генъм къбялём.
ВЫЧХЪЦЦА зак. Выдыхнуцца (аб гарэлцы). Заткні бутылку, а то гарэлка вычхъіцца.
ГУТКЪЦЦА незак. Гушкацца. Вяроўку пръвяжъм зъ бальку і гуткъімся.
ДРЪГБА ж. Дрыгва. Тут машына ні праедзіць — дръгба.
ЗАЕДНА прысл. У згодзе. Яны так жъвуць заедна.
ЗАЛОМ м. Залом. Во, нехта мне пътчуруваў — залом знашоў у йічмяні.
ЗАХЛУДЖЪНЪЙ прым. Завалены хворастам (хлу-
94 👁