Старонка 6
◀ / 289 ▶
З ЛЕКСІКІ РОЗНЫХ ГАВОРАК У М. Свяжынскі ЛЕКСІЧНЫЯ РЭГІЯНАЛІЗМЫ ГАВОРКІ ВЁСКІ ТУРАСПОЛЛЕ УШАЦКАГА РАЁНА Гаворка вёскі Турасполле з'яўляецца тыповай для Ушацкага і суседніх з ім раёнаў Віцебскай вобласці. Таму публікацыі лексічнага матэрыялу з гаворак гэтай тэрыторыі, зробленыя сучаснымі і папярэднімі даследчыкамі, змяшчаюць у пераважнай большасці тыя ж мясцовыя словы, якія характэрны і для гаворкі адзначанай вёскі. Мясцовая лексіка Ушаччыны пададзена ў дысертацыі К. Панюціч «З лексікі Ушаччыны (назвы роднасці і сваяцтва)». Шмат дыялектных слоў гэтага рэгіёна прыведзена ў артыкулах А. Баханькова і М. Крыўко ¹. Аднак пералічаныя публікацыі маюць тэматычны характар. Калі дыялектная лексіка некаторых іншых зон і рэгіёнаў Беларусі ўжо стала здабыткам мовазнаўчай навукі дзякуючы выданню ў апошні час рэгіянальных слоўнікаў дыялектнай лексікі і матэрыялаў для складання такіх слоўнікаў, то лексіка гаворак Ушацкага раёна, як і Віцебшчыны наогул, поўнасцю яшчэ не вывучана. З мэтай папоўніць звесткі аб лексічным складзе гаворак Ушацкага раёна і робіцца гэта публікацыя. У ёй прыводзяцца словы, не зафіксаваныя ні ў адной з адзначаных публікацый дыялектнага лексічнага матэрыялу, а таксама ў «Віцебскім краёвым слоўніку» М. І. Каспяровіча. Прыводзімыя словы не належаць да якой-небудзь пэўнай тэматычнай групы, яны разнастайныя як у семантычных, так і ў лексіка-граматычных адносінах. АГУЛЮТНЪЙ прым. Абсалютны. А булён — въда агулютнъя. ¹ Гл.: З народнага слоўніка. Мінск, 1975.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 289 ▶