Старонка 71
◀ / 289 ▶
П. І. Сігеда МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА БРЭСТЧЫНЫ Дыялектны матэрыял, які ўключаны ў гэту падборку, быў запісаны ў апошнія гады (пачынаючы з 1968 г.) у розных вёсках і раёнах Брэсцкай вобласці. Увесь дыялектны матэрыял падаецца ў графічным запісу, прынятым у сучаснай беларускай дыялектнай лексікаграфіі. Такі запіс, натуральна, не можа перадаць усіх тонкасцей вымаўлення дыялектных слоў. Напрыклад, у некаторых гаворках пад літарай «ю» (пераважна ў новых закрытых складах пад націскам) «скрываецца» або дыфтонг [ў¹] (злюг, Радзеж Маларыцкага р-на), або і, падобнае да у (громютнык 'расліна дуброўка серабрыстая', Трышын). Не абазначана вымаўленне напаўмяккіх зычных р і к: р перад і і э закрытым у гаворках вёсак Радастава Драгічынскага р-на і Павіцце Кобрынскага р-на (рэба, брікь, вріхь, рія, брэжэ, 'частка галаўнога ўбору, які надзяваюць свацці на вяселлі' (Павіцце Кобрынскага р-на), а к перад канчаткам э (закрытым) у гаворцы Радастава (баляскэ 'шчыкеты', велкэ 'драўляныя вілы з двума рагамі'). Не размежаваны э закрытае і адкрытае ў радастаўскай гаворцы. У даследуемых гаворках перад і або перад і, падобным да у, вельмі часта зубныя (радзей губныя і цвёрданёбныя) зычныя вымаўляюцца цвёрда: с-пуд ніх (Сял.), тілько, кулісок, сутік, на двюр (Рад.), кулітка 'тронак нажа', нючка, злюг, курчі (Радз.), калдубіць (Пуг.) і г. д. (У дужках пададзены ўмоўныя абазначэнні вёсак, пералік якіх гл. ніжэй). Цвёрдае вымаўленне гэтых зычных у нашым слоўніку не абазначана. У некаторых словах і іх формах у абсалютным пачатку перад і ў гэтых гаворках вымаўляецца моцны варыянт фанемы /j/: йістэ, йідло, йідять, йіх, з йім, але ў прынятым тут графічным запісу й не пішацца; гэта ж датычыцца моцнага або часцей слабога j у пачатку непачатковага складу перад і: стойіть, мойіх,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 289 ▶