ла вальня, атходы мылі на рэццы, сушылі і робілі цюхлякі замест падушак.
ЦЯГЛО н. Род заработку. У цягло паедзям, лес на рум вазіць.
ЧЫЛЫ прым. Незнаёмы. Чылы чалавек. Чылая места.
ШАПАВАЦЬ незак. Шукаць. Што ты ўсё шапуяш, ня нойдзяш.
ШАРШЭНЬ м. Шэршань. Шаршні водзяцца ў леся, у дуплах, на сенакося ў куп'і, іх мёт укусны; найдзяш у гранцы мёт і прас саломку смокчаш. А як шаршэнь укусіць — от баліць (шэршань 'т. с.' — Шатэрнік).
ШАРЭШ м. Намаразь на дрэвах. Шарэш белы пайшоў па дзеравя.
ШЧАПАЦЦА незак. Трэскацца. Ногі шчапаюцца, с пятаў кроў ідзе. Цяпер нікагда ні шчапаюцца, босыя ня ходзяць, усё абуўшыся.
ШЧЭПЦІ толькі мн. Колькасць сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць у тры сціснутыя пальцы.
ЯЕШНЯ НА ВОЧКАХ. Яечня. Яешня на вочках надаела штодня ядучы. У бяседзя ні пякуць яешню на вочках
84 👁