СЬЛІЖЫК м. Невялікая рыба, падобная да ўюна. Сьліская рыбка, без лускі, большыя сьліжыкі ні растуць.
СЬЛІШЧА н. Сцелішча. Лён сьцеляцца на сьлішчы, снапкі развязуяш і сьцеляш. Чатыры нядзелі паляжыць і трэба падымаць. У нас сьлішча каля азярца было, так і звалі — азярцо. Кіломятра паўтара ад дзярэўні да сьлішча.
СЬПЕШКА ж. Скараспелка (пра бульбу, агуркі). Сьпёшка скора расьце і цьвіце. У мяне сьпешкі тры баразны, ужэ можна капаць. Гуркі сьпешкі, пяць сёня ўзяла, але пустацьвету многа.
СЫПУН м. Сухі, сыпучы, як пясок, снег, а таксама дрэнная пясчаная зямля. Сьнег сыпун, як пясок. Зямля нецікавая, сыпун нейкі.
СЫЧОЎКА ж. Пасма нітак на клубку. Як плоха матаяш, то сычоўка ссыпацца мажэ с клупка.
ТАЛЬКА ж. Тонка спрадзеныя ніткі. Пралі бабы тальку, выпрадалі тоненечка-тоненечка. З талькі ткалі намёты.
ТРАЯК м. Бервяно даўжынёй 6 метраў. Траякі на дошкі рэзалі (траяк 'старадаўняя манета ў Беларусі = 1 1/2 кап. (3 грошы)' — Шатэрнік).
УЛАВІЦЬ зак. Злавіць. Улаві гуску малую, ня ўкусіць цябе.
УНОРЫСТЫ прым. Скручаны, з цвёрдай драўнінай. Унорыстая дзераво, скручаная, яго ні ўсеч.
УПЕРАК прысл. Супраць. Як табе-ня стыдна, уперак усіх пашла, нястыдніца ты.
УРОДНА прысл. Урадліва. Як уродна, тады грыбоў кучамі, чародамі растуць грыбы. Хто пабяжыць першы, ведая месты, баравікоў нарэжа кош. Сёлята ніўродна, дробнянькія ягады.
УСЬМЯГНУЦЬ зак. Упрэць. Каноплі ў печы ўсьмягнуць, як алей усяроўна.
ЦУРКА ж. Лядзяш. Цурак многа вісіць. Во малымі дзецьмі палізалі цуркі, і горла ні балела.
ЦЬВЕХ м. Цвік. Многа цьвяхоў купіў, чыстакол гарадзіць буду. Цьвяхі жалезныя. Памянш. цьвяшок.
ЦЭР ж. Нарасць на дзераве. Губа — ад бярозы, а на алешыня цэр, цэр жоўтая, іскра папала на цэр — ні патушыць.
ЦЮХЛЯК м. Матрац. Цюхляк с пільсьці. У нас бы-
81 👁