Старонка 72
◀ / 289 ▶
молодьйі, пуйіхав, выйіжджяв, свуйім, пырыдуйіжджа, на нэйі і т. п. Розныя часціцы, словы, якімі падзываюць або адганяюць дамашніх жывёл і птушак, і іншыя экспрэсіўныя словы маюць своеасабліваe інтанацыйнае гучанне. Разнастайны спектр інтанацый у мнагазначнай і вельмі распаўсюджанай на Палессі часціцы алэ (алэ ш). Гэтыя тонкасці нельга перадаць на пісьме толькі аднымі літарна-графічнымі сродкамі. У радастаўскай гаворцы ёсць цікавы фанетычны закон: у мове людзей старэйшага пакалення ў канцы слова перад паўзай задненёбныя вымаўляюцца мякка: сніхь, брікь, вріхь, чоловікь, бульбовныкь 'бульбянік' і інш. Прыняты наступныя скарочаныя абазначэнні назваў населеных пунктаў. Брэсцкі раён: Вульк.— Вулька, Пуг.— Пугачова, Трыш.— Трышын (цяпер гэтыя тры вёскі ўключаны ў мяжу горада Брэста), Страд.— Страдзеч; Драгічынскі раён: Н. Пап.— Новая Папіна, Рад.— Радастава, Татар.— Татарнавічы; Іванаўскі раён: Мот.— Моталь; Камянецкі раён: Нав.— Навасёлкі; Кобрынскі раён: Дыв.— Дывін, Пав.— Павіцце, Сял.— Сялец; Маларыцкі раён: Мельн.— Мельнікі, Радз.— Радзеж, Чар.— Чарняны. АБЫЯКЫЙ прым. Неахайны. С того дятькы сміялыся, бо він абыякый. Радз. АЛЭ часц. Няўжо?! (перапытанне са здзіўленнем).— Чула? Марія вродыла хлопця.— Алэ! Радз. Алээ? Рад. Алэ ш? — Я ны піду с тубою! — Алэ ш? Дыв. Так (сцверджанне з адценнем здзіўлення).— Каэ, ты, бабо, хутко вмрэш.— Алэ! Алэ! Мельн. А як жа! (з адценнем абурэння). Та я ны бачыв, алэ! (Быццам я не бачыў! Нібыта я (гэтага) не бачыў! Вымаўляецца пасля паўзы, прычым энергічна, коратка). Рад. БАРАК м. Сасна (адно дрэва). У мове старэйшага пакалення можна пачуць форму байракы мн. Страд. БЗІК м. Стан узбуджэння жывёлы ў час спёкі, калі паяўляецца заедзь; гізаванне. Бзік на курувы нападэ. Вульк. БІНАМНЭ прысл. Усё роўна. А міні бінамнэ. Рад. БЛЫЖНЭЙ прым. Абкладны (пра дождж). Рад. БЛЮШЧЫТЫ незак. Заплюшчваць (вочы). Блюшч, блюшч очі, буду лыты воду! Радз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶