Старонка 56
◀ / 289 ▶
чаных адпаведным чынам з мэтай перахоўвання. Колькі ты павесмяняў зрабіла? Хлопчык, як павесмянё,— стаміўся так бедны, на руках заснуў. ПАДБІЦЁ н. Падкладка ў адзенні. Падбіцё на ваці, цёплаё, моцнаё — добро будзя. ПАДБОЙ м. Нарыў на падэшве. Падбой гэтакі на назе. Чаму не абуваяшся? Як усяроўно няма ва што? ПАДВАРОТНО н. Выкуп за дзяўчыну, які перад варотамі маладой бяруць ад маладога, калі ён прыязджае яе забіраць. Ты чула? Гэто аж пятнаццаць літраў падваротнаго далі за Надзю! ПАДЖАРЫ прым. Лёгкі, падцягнуты. Конь у яго паджары, лёхкі на хаду, ні тоё што якая абэржа. ПАДКАЛОТКА ж. Малочная страва з накрышанай бульбай, падкалочанай, як на зацірку, мукой. Мамо, я так люблю падкалотку, навары, га? Далася табе гэтая падкалотка. ПАДСКРЭБУШАК м. Хлеб з апошняга ў дзяжы цеста. Дала некі падскрэбушак: сама еш гэтакі хлеб. 2. перан. Апошні. Ён самы меншы ў маткі — падскрэбушак. ПАДЦУКРАВАЦЬ зак. Увесці ў вушы, нагаварыць. Падцукруя гэтаго мужыка, а той і кідаецца на суседзяў. От жонку ўзяў, дык узяў. ПАКЕПВАЦЬ незак. Кпіць, жартаваць. Што я табе равеснік, што ты з мяне ўвесь час пакепваяш? ПАЛАКАЦЬ незак. Паласкаць. Цэлы дзень мыла — палакаць панясла на рэчку. ПАНІВА, АПАНОЎКА ж. Патэльня, скаварада. Паніву трэба з ручкай купіць, лепш абыходзіцца з такой, зручней і ў печ і з печы. ПАРСУНА ж. Воблік, твар, пыса. Каб твая парсуна згінула! (праклён). Усюды ўсуня сваю парсуну. ПАСМЯНЁ н. Ачасаная жменя льну. З дзьвёх пасмяняў круціцца пасля павесмянё. ПАЧАСІ мн. Адыходы пры часанні льну на шчотцы са свіной шэрсці. Пачасямі часто патыкаюць аснову з кужалю — файнаё палатно палучаецца. ПАЧЫНАК м. Некалькі ручаек пражы, скручанай на адно верацяно для прасушкі. Пачынак вунь на камінку ляжыць. Хлопчык, як пачынак,— пухленькі, тоўсцянькі. ПЕЛЮСЦІ мн. Выхад з печы (уваход). Гэто ж дзіця ў самыя пелюсці лезя — згарыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 289 ▶