Старонка 55
◀ / 289 ▶
ЛІХІ: на ліхі бок — навыварат. Надзеў рубашку на ліхі бок ды ходзіць сабе, палохая людзей. ЛЯДА ж. Прылада, якая аблягчае пагрузку бярвення на калёсы. Ні цяжко было. Ляду ж браў. Як бач, паклаў. З лядай лёхко. ЛЯДАВАЦЬ незак. Паднімаць, класці. Такі ценжар — ледзвя ўтрох злядавалі. ЛЯДЗЕЦЬ незак. Глядзець. Лядзіць на мяне, лядзіць, а пасля, як крыкня! МАДЫГАВАЦЬ незак. Рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь. Палядзі, суседзе, можа, як адмадыгаваў бы ты маю прасніцу — калываяцца, бачыш. МЭТЛАХІ мн. Астатак, званне адно. Я цябе на мэтлахі растрасу і мэтлахаў тваіх ні астанецца. НАБЭХАЦЬ, НАБАБЭХАЦЬ зак. Наліць без патрэбы. Набэхаў кадушку вады. Набабэхая вады ў вару, а ты еш і богу дзякуй. Разліць. Нашто ты ў сенях столькі вады набэхала. НАВОТЛЯХ прысл. Навотмаш. Ударыў навотлях — звер ні чалавек. НАДУНДЗІЦЦА зак. Напіцца ўдосталь, уволю. Надундзіцца малака, як бычок, залезя ў цянёк і храпе сабе! НАДУЦЦА зак. Пакрыўдзіцца, абразіцца. Ні зачапі такую паню — надулася ўжэ, закапыліла нос. НАДЫБАЦЬ зак. Наткнуцца, набрысці. Ні вельмі много тых малінаў — от надыбала адно месцячко, то назбірала крыху. НАПУГАЦЦА зак. Напіцца праз меру. Напугаецца той вады... Нашто яе столькі піць? Якая карысць з гэтаго? НАСТОРЧЫЦЬ зак. Вывіхнуць, выкруціць. Пальца насторчыла — і от баліць. НАСТРАПАЛІЦЬ зак. Падгаварыць, падбухторыць. Настрапаліла суседку, нагаварыла чорт ведама што, і тая на плот ад злосці гатова лезці. НАЎМЕЦЦА зак. Набрацца, назапасіць. Адзежы на гэтаго гіцля ні наўмеяшся. Наўмеяшся на цябе тых грошаў? НЫДЗГАЦЬ незак. Есці без апетыту, перабіраючы. Паныдзгаў, паныдзгаў над міскаю, а есці ні хоча. Што з табою, работнічак мой? ПАВЕСМЯНЁ н. Дзве жмені ачасанага льну, скру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶