ідзі, тут плытко, ні намочышся. Клешні так абрындаў, так зацёгаў, што глядзець гатко.
КЛЮЧКА ж. Тычка, пры дапамозе якой дастаюць ваду са студні. Зрабіў бы ты ключку люцкую, вады німа чым з калодзезя зачарпнуць.
КОРМНІК м. Япрук, пастаўлены на адкорм. Два кормнікі па пудоў пятнаццаць закалоў — багато жыве дзядзько.
КРЫВУЛІ мн. Задняя частка воза (задок), прыстасаваная для перавозкі доўгіх бярвенняў (колы на восі і дзве лапы, ззаду прымацаваныя да асі, спераду звінчаныя). Робяцца з мэтай прыдаць манеўранасць «возу». Кіруй, сынку, улево крывулі вярні, бо за пень зачэпімсё.
КУДЗЕЛЬНІЦА ж. Папрадуха. У нас кудзельніцаў поўная хата — заходзь, хлопчык, заходзь: вясяло.
КУЗАКА ж. Насякомае кузурка. Не, ні жук, так некая кузака, чаго ты баішся?
КУЛЬКА ж. Ручка ў касе. Кульку лепшую, тато, трэба зрабіць, а то гэтая нікудышняя, не змагу касіць.
КУРДУПЕЛЬ м. Недаростак. Які гэто мужчына — курдупель некі. Нашто ты мне, гэты курдупель суняш? Сам еш такоё яблыко.
КУРЧ, КУРЧЫК м. Сударга. Глядзі, каб курч (курчык) хаця не схапіў, вада ж халодная.
ЛАДАВАЦЬ незак. Класці, грузіць. Колькі можно ладаваць? Колькі воз вытрымая, толькі і ладаваць буду.
ЛАСНІЦЦА незак. Ільсніцца. У нашай кароўкі шкура аж ласніцца — сытая, адпасвілася за лето.
ЛАХТА ж. Балбатуха. Якая гэто баба? Лахта, а ні баба — гаворыць і гаворыць абы-што.
ЛЕКАЦЕЦЬ незак. Дрыжаць, трэсціся. От лекачу ўвесь ад холаду. Так перапалохаўся, што аж лекаціць, бедны.
ЛЕТКІ прым. Быстры на ногі. Ты толькі паглядзі, жонка, які наш сусед леткі — ён у дваццаць гадоў ні хадзіў так лёхко, як цяпер.
ЛЕШКА ж. Лапінка льну (пад лён, з-пад ільну) на загоне. Лешка невялікай была, але лён урадзіўся, назбіраласё, дзякуй богу.
ЛІХАЕЖЛІВЫ прым. Пераборлівы ў ядзе. А ліхачко! Ліхаежлівы які ты стаў? З якіх гэто пор?
82 👁