Старонка 53
◀ / 289 ▶
шыні недзя гэтая карова прахадзіла, дык от і вбэнчыла так. 2. перан. Узлавацца. Сказалі ні па шэрсці, збэнчыло яго, усхадзіўся. ЗБЭРСАЦЬ зак. Зрабіць абы з рук, сапсаваць. Усё полё збэрсаў — як ён гараў, хто яго ведая. ЗВОДЫ мн. Нагаворы. От ходзіць толькі па сяле ды зводы зводзіць. ЗВЯРЭДЗІЦЦА зак. Надарвацца. Работа ні цяжкая была — ні вельмі ты звярэдзіўся. ЗДАЙНА прысл. Нагбом. Можаш і здайна напіцца, яшчэ яму кружку падавай! ЗНУХТАРЫЦЬ зак. Уведаць, дапільнаваць. Гэтакі ўсюды знухтарыць, усюды дападзе. ЗЫЗЫ мн. Стан крайняй абуранасці, злосці. Хібы ты мне на зызы не нарвешся; жыў ні буду, як я табе гэто дарую. ЗЯЛЕПУХА ж. Жаба. Але на жаб так амаль не кажуць. Затое калі хочуць назваць чалавека жабай, то часцей за ўсё абзываюць зялепухай. Які яна чалавек — зялепуха гэто, а ні чалавек. ІМПАТ м. Цяжкі дух, смурод. Такі імпат у нос даў, хоць ты з хаты ўцякай. КАЗЯК м. Любы, апрача баравіка, ядомы грыб. Пайду ў лес, то мо казякоў якіх назбіраю хоць, так грыбоў захацеласё, так захацеласё. КАНЧАР м. Кавалак. З'еў гэтакі канчар каўбасы! Такі канчар поля незасеяным застаўсё. КАШУТА ж. Перхаць. А кашуты ў цябе, хлопча, кашуты — твая маці цябе, мусіць, у год раз і то ні мыя! КВАС м. Мясная страва з дробна нарэзанай бульбы, з сушанымі грыбамі, цыбуляй і іншымі прыправамі. Квасок ні з трасок (прымаўка). З якім смакам я квасу сёня паеў. Мамо, ты часцей варыла б. Але, мусіць, грыбоў мало ўжэ засталосё? КЕЛБ, КОЎБ м. Невялічкая рачная рыбка. У гэтых келбаў надто ж мясо смашнаё — такоё далікатнаё, такаё белаё! КЕПЕЛЬ м. Загрывак, патыліца. Добры ў яе мужык быў. Яна нават біла яго. Як зазлуецца, натаўчэ, натаўчэ ў кепель, а ён нічого, усміхаяцца толькі. КЛЕВАЦЬ незак. Ледзь ліпець, быць хворым, слабым. Бацько наш ледзвя клевая, такі слабы, такі слабы! КЛЕШНЯ ж. Калашына. От закачвай клешні ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶