4. Дысіміляцыя дд у нд, нн у дн: андаць, андалёк, сяднік, содна.
5. Прыстаўка пера- ў некаторых словах вымаўляецца як пара-: параначаваць, параабуцца, параадзецца, парастало, парагрэўса, парайсьці, параважыць.
6. Асобныя словы адрозніваюцца ад літаратурных некаторымі асаблівасцямі, не звязанымі з фанетычнымі і марфалагічнымі заканамернасцямі гаворкі: зыскаць — сыскаць, трумаць — трымаць, згараць — узараць, бланка — бланк, бутэлка — бутэлька, гамзоль — камзол.
АБРЫЗЛЫ прым. Кіславатае (малако). А чаму гэта на стале малако абрызло стаіць?
АБЭЛГА ж. Паклёп. Ні слухайця вы яе, гэта ш яна на нас абэлгу склала.
АЖНУ часц., злучн. Аж, ажно. Ажну ні верыцца, што такая дзяўчук і ні паступіла [у інстытут]. Хацеў, каб ізну пер'ячко каля яго абіралі, ажну ні вышло.
АЛЁС м. Балота, мокрая сенажаць. Кажны гот на альсе сено рабілі, а гэты гот на санажаці далі.
АПАРАЗІЦЬ зак. Растрывожыць, патрывожыць. Апаразіла нізнарок скулу, ціпер во баліць, ажну ні магу.
АТПАЛЧЫЦЬ зак. Аддубасіць, адлупцаваць (неабавязкова палкай). Калі яшчэ хоць рас улезяш ні ў сваё дзело, атпалчу я цібе, як каня.
БА злучн. Бо. Падворак ляпей за ўсё мясьці дзяркачом, ба ён добро выдзірая ўсё.
БАГНО н. Багна, мокрая сенажаць з мноствам купін. Ягады жураўліны на багне растуць.
БАТЛАШКА ж. Біклага. Андрэй кажны рас бярэ с сабой на санажаць батлашку малака ці вады салоджанай.
БЗЫКАЦЬ незак. Гыркаць, груба адказваць (пра чалавека). Малая яшчэ ты вырасла, кап так бзыкаць старэйшаму чалавеку.
БЛЮЖДЖАЙ м. Асака светла-зялёнага колеру, якая пачынае расці ранняй вясной. Пажану сваю цялушку на блюжджай.
БРЫНДА м. і ж. асудж. Чалавек, які сланяецца, ходзіць без мэты і справы. От і брында гэта Машка: лазіць с хаты ў хату, а гарот яе зарос, як лес.
БУЧА ж. Буч. Ціпер акрас рыба нярастуя, та давай каля берага бучу паставім.
80 👁