Старонка 42
◀ / 289 ▶
ВЕРХНІК м. Верхняя рухомая частка церніцы. Я ш табе кажу, кап ні броў за верхнік, ба мяшаяш ты мне. ВОЛЯК м. Расол ад селядцоў. Як пайдзеш браць сялётку, та папрасі магазіншчыцу, хай нале воляку. ВУТЛЫ прым. Кволы, схільны да захворвання. Наша Таня натто вутла: дзе якая хвароба ні была п, та ўсе на яе зьлезя. ВУШ м. Гуж. У хамуце парвоўса вуш, та покуль зьвязоў яго, бачыш, як ад вас атстоў. Пяцелька ў цэпе, раменная частка цэпа. Ідзі пашукай раменьчыка. Хто зь вяроўкі вуш да цэпа робіць?! Сьмех адзін... ВЫГАДАНКА ж. гумар. Выгода. От табе сёнячы выгаданка: ні трэба і аходжвацца, ба мужык усенко зрабіў. ГАГАЎКА ж. груб. Глотка. Чаго ты гагаўку дзярэш? Сьціхнула п ужэ! ГАЛАГУНДЫ толькі мн. Званочкі на раменьчыку, які зашпільваецца на шыі запрэжанага каня. Бало, як вяселя, та павыягджаюць на конях, ды з галагундамі. От красіво было!.. ГАЛАШЧОКА ж. Галалёдзіца. На гэту галашчоку я баюса цібе пускаць, ба яшчэ аўтобус можа пяравярнуцца на дарозі. ГАЛЫЧОК м. Маленькая гала, прастора між лясоў. Як велька прастора бязь лесу, та гэта гал, а як нівелька, та галычок. Во гэты — галычок, тут з вос сена будзя. ГАРА ж. грэбл. Гарэлка, звычайна самагонка. Ізну ты гэту гару локчаш, кап ты ўжэ заліўса! ГІЖУШЧЫ прым. неадабр. Занадта рухавы, жвавы, хуткі ў рухах, непаседлівы. Віця такі ўжэ гіжушчы, што рады німа. ГРУМАДЗЭНЯ прысл. Вельмі многа. Труфелі ў нас называюць сабачай бульбай і ні ядуць, хоць іх грумадзэня расьце. ГРЫЖОК м. Рыжык. Грышкі даўней салілі ў велькіх бочках. ГУНДОСЫ прым. Гугнявы. Хлопяц та ён добры і працавіты, толькі што гундосы трохі. ГУШАЛКА ж. Гушкалка. У нас гушалка на клёні была, ажну галіна засохла. ДЗІСЯТОК м. Бабка (дзесяць састаўленых радам снапоў). Дошч як доў, та добро, што дзісяткі Гілёвыя бліско былі, мы там і схаваліса.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶