Нарэшце, як паслядоўная заканамернасць адзначаецца ў гаворцы дысіміляцыя спалучэнняў аднолькавых свісцячых зычных сьсь, сс, зьзь, зз або шыпячых жж, шш. Замест іх адзначаюцца спалучэнні сьць, сц, зьдзь, ждж, шч: сь цёмя (<с семя), адгулосьця (<адгулосся), касьцір (<кассір), сь Цібіры (<с Сібіры), пачысьця (<пачысся), сьцялілі (<ссялілі), бясьцільный (<бяссільный), забуваісьця (<забуваісся), с цынам (<с сынам), сцунуў (<ссунуў), Загузьдзя (<Загуззя—вёска), зь дзярэшкам (<з зярэшкам — з зярэнцам), здзаду (<ззаду), жджога (<жжога), жджаць (<жжаць), ш чышкам (<ш шышкам — с шышкамі).
Сучасны Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці ўваходзіў у зону, дзе ў 20-я гады праводзілася збіранне лексічных матэрыялаў для «Віцебскага краёвага слоўніка» (1927) М. Каспяровіча. Таму ў алфавітную падборку ўключаны толькі такія словы, якія не трапілі тады ў гэты слоўнік. Аднак варта будзе, відаць, пералічыць і тыя зарэгістраваныя зараз рэгіяналізмы, якія ёсць у адзначаным слоўніку, але маюць у ім адзнаку аб месцы ўжывання ў іншых кутках Віцебшчыны.
Абанітый, абжынкі, аблой, ажнуль, азгарода, баркан, (бъркан), валожыць, гігель, дзіч, жулейка, затула, змаркоціць, кісліца, кіч, кладок (тут — капа снапоў у полі, гл. клад), крошні (у Касп. крошлі), кузаў (кузъў у Касп. кузавок), кука, кагальнік, лубянка, лянушка, мякліш (у Касп. мяклыш), мярлох м. (у Касп. мярлога ж.), мярожа (у Касп. мярэжа), нагдысь, наніц, насоў (тут — палатняная накідка на кажух), наўрацца, нідалугій, няхольный, падвойні, паджога, пакромак (пакромък), памёт, пахісткі, пацьсьмёціны, пірядок, піхцель, плёва, прадуквіна і прадупліна (у Касп. прадухліна), пуня, пърахонь, рубіха, сак, смык, спажынак, субор, сціга, сырапёня, сырніца, ток, тросьць, тутэшній (у Касп. туташні), тын, узнор, умаленіе, хальны, хряпы, хрясні, цяртуха, шаколы (ў Касп. шаколіны), шашко м. (у Касп. шашок м.), шляхаць (шляхъць, у Касп. шлякаць), шніць.
АБОР м. Стаўная рыбалоўная сетка. Абары пъставіў на ноч, паеду сцірэч.
АДГУЛОСЦЯ. н. Рэха (у Касп. адгалосьсе).
АПКОПКІ мн. Дакопкі.
АСТАШЫ мн. Боты з доўгімі халявамі (былі пашы
76 👁