раны раней у рыбакоў). Асташы — красныі, а прыпітаіш іх жырым — марос ні бірець!
АТТУХА ж. Адліга. А нъ дваре ужо аттуха, лепіць мокрый снех.
АХЦІ МНЕНЬКА! Усклікванне ад вялікага здзіўлення, стомы.
БАБЛЮК м. Прымак.
БАБЪЧНІК м. Сноп, якім накрыта бабка жыта ў полі.
БАДЗЕЦЬ незак. Балбатаць, верзці глупствы. Што ты бадзеш, што па дзесіць (рублёў)? Пъ пітнаццъць!
БАРУЗЬДЗІЦЦА незак. Капашыцца. У траве і барузьдзіцца (жук).
БЕЛЬ ж. Дробная недрапежная рыба — пераважна плоткі, чырванапёркі, пад'язікі і інш.
БІРІСЬЦЯНКІ мн. Паплаўкі ў сетцы.
БІЧУВАЦЦА незак. Мардавацца ў працы. Бічувалася баба дома — пряла, ткала.
БУГРІЦЬ незак. Біць. Бугріў іё і муцюгаў, што ні дывядзі бох!
БУДЗЁНІШНІЙ прым. Будзённы, на кожны дзень. Па нескълькі валінък (валілі), і будзёнішніі і празьнішніі.
БУКШТЫ мн. Спецыяльна прытопленыя ў возеры дрэўцы ядлоўцу, ельніку для прываблівання рыбы. Каля іх ставілі потым сеткі.
БЪГАБОІНЫ мн. Груба зробленыя падсанкі з неачэсаных палак.
БЫТ, БЫЦЬ прысл. Як быццам, ужо ж. Два грабы ў хаці, быт страшка! Быць нехта забіўся?
ВАЗІЦЦА незак. Катацца па лёдзе ці па снезе. Нъ къньках вазіцца буду, баба, нъ азірэ.
ВАЛТЫЖЫЦЦА незак. Валтузіцца.
ВАЛХВІТ м. Чараўнік. Валхвіты пумъгалі, у іх валхвіцкіі кніжкі былі.
ВЕРІС м. Ядловец.
ВЕРЯСНІК м. Зараснікі ядлоўцу.
ВІРЦЕП'Е н. зборн. Стромы пагоркаў, зарослыя альшэўнікам, лазняком, ажыннікам і г. д.
ВЯСЁЛКА ж. Звычайная драбналістая бяроза.
ГАЛУТА ж. Слізота ў абліваху.
ГАЛУТЛІВА прысл. Слізка. Галутліва зъ вадой іці.
ГРУЦЬ ж. Груда, змерзлая камякамі зямля.
78 👁