ЗОЛА ж. Золь, халодная вільгаць. Ек хойілі ў постолях, то кажэ, зола ногі перэбірае.
КІВІЧЕТЬ незак. Вішчаць. Поросятаківічуть, ек есьті хочуть.
КОЗЕЛЕЦ м. Сівец. Коса-венгерка берэ козелец і то ек молоды.
КОСАРЕ мн. Сузор'е. Косаре (тры побач зоркі) досвітком узыходять, ек стане днеть.
КОЎЧЕЛО н. Бессаромны балбатун, цынік. Коўчело говорыть абу-як, вон абу-екі, не хорошы.
КРОМКАТЬ незак. Каркаць, кромкаць (пра крык гругана). Крук кром-кром-кром... кромкае перэд дожджэм.
КУРАВА ж. Дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы прадзіва ільну.
КУЧМА ж. Мехавая, круглая мужчынская шапка. Кучму з веэчок пошыють, з оўчіны і накладуть на голову ўзімку нашіе деды.
ЛЕСІНКА ж. Адна арэшына. Высек одну лесінку на обручэ.
ЛОПАЛО н. Няроўнасць на палатне касы ад няўмелага кляпання. Нову косу оттяг зубамі і лопалы не поробіў.
ЛОСК м. Знешні бляск гладкай паверхні, глянец; бездакорны выгляд. Наклала сорочку з лоском. Пошыла сорочку з лоском, новая, аж рыпіть.
ЛЯМАТЬ незак. Балбатаць, ляпаць. Ох, не лямай абы-чого, жонка?!
МАЛЬКІ прым. Малюсенькі. Дзірка шчыльная, малькая, ледзь убачіш.
МОХОВІК м. Ямачка для моху у вугле кожнага вянца з сярэдзіны хаты. Моховік знарок высекають у вуглах хаты.
МУРЫ прым. Цёмна-сівы (пра масць). Муры конь і корова мура.
НАВОРЫСТЫ прым. Пахілены (пра дрэва). Наворысты дуб, его трэба туды й валіть.
НАПТО прысл. Вельмі, занадта, залішне. Напто багато дбайлівы чоловек дбае, коб дрова рэзать.
НАПУСТО прысл. Пуста. От, наглец, ліхі такі, напусто ему.
НАТОРОЧІТЬ зак. Нарасказваць, нагаварыць. Хойіла к Ладымеру і мне наторочілі, наговорылі там.
76 👁