ГНЮТОЕД ж. Хвароба капытаў у кароў. Страшна ваўка той гнютоед. Корова простужваецца. Аж дзірочка ў м'ясо, да боліть, да кульгае. Ее рэзнуць і салом залівають.
ДЕГО н. Вясло, нізка. За раз дего (10) венікоў навезаў на ўсю зіму.
ДЯДІЛО н. Брыда, нязграбны, бездапаможны. Дяділо нейке, птфу! Старэ, абы-яке, неспособнэ (бездапаможны).
ЖБУРЫТЬ незак. Моцна біць. Жбурыть палкою по хібу порося.
ЖІВЕЦ м. Рэпіца. Ек жівец хороші, да кормі корову, то й молоко буде.
ЖМОЙДА м. і ж. Сквапны; жмінда. Жмойда жмецца, а не дасць хлеба.
ЖЫВЕНЕ н. Спажыва. Воўк ходіть на жывене, коб овеэчку ухопіць.
ЗАБЕГ м. Ухаба. Сані удырыло ў забег.
ЗАВІЖЫ прым. Зайздросны. Завіжы завідуе на шматье, на куртку.
ЗАВОЛОЧ ж. Мулінэ. Заволоч купіла нашівать.
ЗАЙМА ж. Жмут ці адна штука бялізны, якую пяруць пранікам або палошчуць. Одна займа платья попрать, дай подом додому.
ЗАКОСОК м. Сена першага ўкосу. Перші закосок — хорошэ сено. Кажэ: Йвановэ сено — пановэ, а Йільінэ — удовінэ.
ЗАМУЛІТЬ зак. Крута завярнуць, завяршыць стог, капу; капой накласці воз. Гледі, шчо б рога ў стозі не замуліў.
ЗАРАНЕЎ прысл. Зараней, значна раней. Заранеў орэ на конопли.
ЗДАЛЕГОДЬ прысл. Загадзя. Сена наробіть забоцяцца здалегодь.
З'ЕДЕНЬ м. і ж. Скупянда. З'едень не дасьть тобе ні крышкі хлеба.
ЗЕЛЕПАН м. Зеленкаваты, недаспелы (плод). Зелепаны (яблыкі) не рвець, детва!
ЗЛАБУДАТЬ зак. Абы-як збудаваць, зрабіць. Кучку (хатку) злабудаў дай жывеэ дед.
ЗОГНАТЬ зак. Пакрыць (пра іней і інш.). Йінеем зогнаў замок зьверху.
78 👁