сьмерканьне, сьвіньняка, але насене, сьвіня. Паслядоўным з'яўляецца саканне. Пачатковыя галосныя незалежна ад пазіцыі часта адпадаюць: учкур—чкур, урун—рун. Губныя перад і, е амаль мяккія, але пасля іх чуецца больш шырокае э (в'эчка, в'еэчка). Характэрнымі з'яўляюцца дзеяслоўныя формы тыпу скосю, седю; несеть, сьпеть (2 ас. мн. л., заг. л.); полёз, потёг, побёг; хоїіть, саїіть (але судіть, ладіть). Шырока бытуе, як і на ўсёй Гомельшчыне, слова тайка 'сяброўка'. Лексічным рэгіяналізмам у гаворцы в. Дзяржынск з'яўляецца слова бульба 'бульба', бо ў навакольных вёсках пануе назва картоплі, нават куртопля (в. Карма каля в. Букча, у мове былой шляхты). Адзначаюцца і паўднёвыя занальныя асаблівасці тыпу шо, шчо, нешчо, ні зашчо, хорошчі, дужчі.
АГЕ часц. Так. Аге, жіроўна корова усе есьть.
БОЙНІЦА ж. Палка з кружочкам або крыжыкам у бойцы, якой б'юць масла. Дай, кумко, бойніцы, а то моё немаека.
ВЕРЭІЦЫ мн. Вароты ў выглядзе незамацаваных жэрдак ці дошак, якія закладаюцца паміж дзвюма парамі перавітых дротам ці дубцамі калоў. Верэйіцы — бабскіе ворота.
ВІТІНА ж. Дубец для перавівання калоў прасла. Вітіною перэматана жэртка ў прасьлі.
ВІТЬ ж. зб. Лазовыя, бярозавыя дубцы для перавівання калоў у плоце. Дубцэ нарубаў на віть перэматэть колкі.
ВУВЕКНУТЬ незак. Намякнуць, балбатнуць. Вувекнуў да й не сказаў, оно напомніў, а вона скрозь говорыть.
ВУЛІЦА ж. Складка ў доўгай світцы ззаду; веер. Світка доўгая з вуліцэю, без заборкаў, але з шырокаю складкою от пояса до подолка.
ВЫЗДРЭТЬ зак. Вымакнуць, выцягнуць. Вумочэное полено, з рэкі вуцеглі, воно ўжэ выздрэло, поганэ, нема там здороўя.
ВЫЙМА ж. Паглыбленне ў ступе для зерня. Выйму ў ступі вупальвалі.
ГАЙДАЧ м. Паганяты, які суправаджае жывёлу. Гайдач погнаў і погнаў скрозь товар у раён.
ГАМАСЛО н. Куча; гамузам. Гамасло грошэй, шчо куры не клюють і собакі не ліжуть.
76 👁