НЕБЕГЛЫ прым. Нерызыкоўны. Небеглы, ні жук, ні рак, абу остопок той, таке деўзно неспособне (бездапаможнае).
НЕНАЖЕНО прысл. Нечакана. Ненажено да не сподевано трапіла беда.
ОБГОДОЎВАТЬ незак. Замарываць голадам, даваць мала есці. Знорок обгодоўвають козьленя маленьке на коўбік.
ОБОЗОК м. Амела. Обозок на берэзе росьте.
ОГЕНЕЦ м. Подсвет пры начной лоўлі рыбы.
ОД'ЗІМОК м. Зазімак. Одзімок першы і сьнег падае, шчо й вуліцы не відно.
ОПУНЕНЫ прым. Апушаны, мае апярэнне іншай афарбоўкі. Чорна вороняка сівым опунена (каля шыі).
ОХРАТЬ зак. Ахрыпнуць. Осіп, охраў і не можэ говорыть, а толькі шыкае.
ПАВОРОЗ м. Пацёк (поту, расы на вокнах і інш.). Пот течэ паворозом.
ПЕРЭКЛАД м. Палена дроў, пакладзенае падоўж пад клетку дроў у печы.
ПОДВАЛОК м. Грэбень высока зрэзанай недакошанай травы на пракосе. Косар вал гоніть, а у которого і подвалок шчэ е по колено.
ПОД'ЯЗЫЧЬ м. Невялікі язь.
ПОЛЮДНО прысл. По-людску. Ускрозь зробіть полюдно, чісто, міло та жонка.
ПОНОЧІ прысл. Уночы. Поночі, темно, ледь прышла.
ПОТОЙУЧОРА прысл. Пазаўчора. Потойучора прыходзіла кума за поросем.
ПРІВОД м. Слушнасць, дарэчнасць; лад, толк, сэнс. Дарма не скажуть, а усе ік пріводу.
ПРЫТУЖНО прысл. Пільна, шчыра, уважліва. Прытужно седіть да нашывае дзеўка рушнік.
ПУЖІНА ж. Пустое, змытае насенне проса. Змула з проса пужіну і не буде голоўні.
ПУКАТЬ незак. Бязладна стукаць.
ПУСТЫ прым. Слабы. Корова пуста на ногі, помалу хойіть ззаду, остаецца.
РАПМА прысл. Неабдумана. Не хочу й рапма й казать.
РАСЫ мн. Махры; рыззё, лахманы. Расы вісять у хрэнчу.
81 👁