дудукалі', звычайна раэносіла сарока на хвасце. Звычайна дудукаць i гаманщь значила 'гаварыдь глуха i діха', калі змест. гаворкі слухаючаму было цяжка разабраць. Як ён есць -, ■ ч «Хлеб ды соль!» Так віталіся, уваходзячы ў хату, кали гаспадары елі. У адказ звычайна чулася гарэзлівае: «Ядзім ды свой» або ветлае: «Садзіся — госцем будзеш». «Прыемнага апетыту» або «Смашна есці» ніхто нікому не жадаў, таму што было гэта справай залішней. Ежа был-а заўсёды вельмі глыткая 'елаея лёгка': i булён, i калатуха, i лянуха, i камы. Інакш яно i быць не магло. Як набугліцца напрацуецца' чалавек на рабоце. выхартаецца добра, то не будзе бдцкацца, бурзокацца ў ежы, а сядзе ды добра ўмуліць, уломіць, навурыцца, навурзгаіцца, напундь'ірыцца, нагламзаіцца, набухаіцца, нагаруіцца, намугуіцца, набудуіцца, намурцуіцца, натопчыцца, напхаіцца, нахрапаіцца, нацюрыцца, набубёніцца i г. д.: апіражыць місу булёну, уваліць паўкацілка кашы, пуўстаўбуна малака, стугур кучку' хлеба дый. с'кажа: «Во цяпер я надбіўся, цяпер я тумарнік». Бо калі толькі пасёрбаеш калатухі ці пасцібаіш якога варыва, то з гэікім наёдкам далёка ня пойдзіш, бо ў ім ніякага трунку німа або мала клёку 'нетрывалая ежа'. Гучна пляцкаць, сёрбаць, храпаць, апускаючы ніжшою сківіцу, не дазвалялася. За гэта бацька або маці (калі бацькі не было) лахалі або лязгалі лыжкай па лбе. Хрупаць, як гэта poбядь коні, можна было. Гавёніць 'чэрпадь паўнюткую лыжку' было нядобра, бо так рабілі толькі тыя, хто спяшаўся ў Заскаркі на мельніцу. Калі. страва была- не вельмі густая, то можна было есці-есці ды й напіцца выхлебнуць' — высіронуць астальцы нагбом. У дзень дзеці ўсё елі на хаду. Забягуцца прыскочаць' усёй вяткай 'усім кагалам' у хату, як насланнё нашэсце', там зюлюбнуць, там гламзануць, палабізуюць якія сгндзі-брындзі ды й на двор. Так часам назбіравалася, наспытывалася i гаспадыня, пакуль разам спраўлялася па дому i па скаціні І варыла ежу. У размове з малым, з якім маці многа танянёхалася 'непамерна пееціла або калі дзіця было хваравітае', ужываліся асабліва ласкавыя формы: есткі, піткі. Cyфікс -кі сустракаўся не толькі ў дзеясловах, якія абазна
Дадатковыя словы
высірбнуць, гламзанўць, дудўкаць, забягўцца, калатўха, калатўхі, лянўха, набудўіцца, набўгліцца, набўхаіцца, навўрз, навўрыцца, намугўіцца, намурцўіцца, напундьірыцца, натбпчыц, палабізўюць, рўіцца, скажа, стугўр, трўнку, тўмарнік, улбміць, хрўпаць, ўмўліць
3 👁