Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
жаночага роду: пажарна каманда, бяруча хвароба. Такія ж формы захоўваюццаЧ пры субстантывацыі: пасадзілі ў халодну (кутузку), вядушча (канферанс'е) спанаравілася. 7. Дзеяслоў быць у цяперашнім часе выступав ў формах e (йэ) i ёсцека (йэсьцека). 8. Зваротная часціца ў выглядзе варыянта -ся адзначаецца толькі ў формах дзеясловаў прошлага часу жаночага роду: (па)'мылася, прыбралася. Для форм дзеясловаў ніякага роду ўласцівы варыянт -сё: дзіця мыласё, прыбраласё, a ва ўсіх астатніх выпадках----ce: мыўсе, мыюсе, берахчьісе i г. д. Шмат арыгінальнага i цікавага з лінгвістычнага пункту погляду захавалася ў слоўнікавым запасе гаворкі. Дарэчы, вельмі цікавая лексічная форма слова кднаварат 'калодзежны журавель'. Утворана яно, відаць, не з асноў кол- i -варот, a з асноў конев 'пасудзіна для чэрпання вадкасці' (параўн. конаўка) i ворот варочаць'. Варта аДзначыць, што ў разглядаемай гаворцы не толькі захоўваюцца шматлікія старадаўнія, спрадвечныя агульнанародныя словы, але i ўзнікаюць нават у наш час свае, мясцовыя намінацыі прадметаў, з'яў i інш. Так, у 60-я гады ўзніклі кампактныя мясцовыя назвы рвалка i быка замест літаратурных ільноцерабыка i ільномалатирня. A ў так званай эмацыянальна-ацэначнай лексіцы своеасаблівых, арыгінальных назваў шматлікая колькасць. У штодзённа-бытавым маўленні мараччакоў экспрэсіўныя назвы выступаюць на першым плане. Назвы, звязаныя з асобай АБАБО'ЕК м. L Непаслухмяны, раўнадушны чалавек. Чорт яго ведае, што далей будзе з майго абабойка. 2. Той, хто абабіты. От абабоек — усенькі у шрамох. АБГАВО'РШЧЫК м. Абгаворлівы мужчына. Усе абгаворшчыкі на адзін капыл'— абы сябе паказаць. АБГАВОФШЧЫЦА ж. Абгаворлівая жанчына. A каб ёй язык атсох, абгаворшчыца гэта. АБІБО'ЧЫНА м. Абібок, гультай. Hy ŭ абібочына! Вылехсе — не, каб хоць дроў прынясці. АБМСУЛ м. Абгаворлівы мужчына. Hy ўжо на ўсенькае сяло абмеле (абгаворыць) гэты абмол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бярўча, вядўшча, зяў, канферансе, тйрня, халбдну, хварбба
3 👁
 ◀  / 289  ▶