Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
шчакятурыла лупы i сёртаіць па заўголлю 'бадзяецца, мазоліць вочы'». Пра чалавека, у якога ўсё ў парадку i якога амаль нішто не турбуе, з добрай зайздрасцю маглі заўважыць: ён тумарнік; у яго ўсе дні ў дабрэ (між іншым, такгаварылі i пра гультая, іале з пэўнай інтанацыяй); яму ŭ ні шум баравый; у яго ўсё ў даглядзг; у яго ўсе дома. Тумарнік быў i той, хто адчуваў сябе шчаслівым i задаволёным хоць у якой дробязі. Так, сядзе маці на ўслончык, або зэдлік, пірабувацца, накруціць сухую анучыну, шлык! —ўнадзела бот — ды й скажа шчасліва i супакоена: «Во, цяпер я тумарніца: цяпер мне сам чорт ні брат». I пайшла жывёле даваць, ваду насіць, адным словам — спраўляцца. Тумарніка маглі назваць i рахманым, калі ён хваліўся. Напрыклад, сядзядь мальцы хлопцы' на сялё, гуляюць у карты i размаўляюць: «Ну, дзяржыся, Сямён, ciчас мы вас напаяйім».— «Ты, Вальдук, рахманый сягоння, у цябе вун поўна рука казыроў, a ў мяне адна шикша дрэнныя карты: ад шасцёрак да дзевятак' caбралася, ды i ў ё с к і ўсе чысценька абМалоткі 'тое ж, што i шакша'». Хто любіў збедніцца i ўвесь час скардзіўся на свой лёс, заслугоўваў іранічнае спачуванне: «Ты ў нас гаратнік, бедный, як старац у дзярэўні: што ўгол — то есь, што куст — то робіць». Бедны, які, наадварот, любіў падзадацца падхваліцца', зваўся багатыр або багатыр Пакроўскій. Проста хвалько зваўся яшчэ задавака або задавила. Хітрыя i лоўкія людзі нашай вёскі маглі з любога кораба выскачыць. Але калі такі дзялок (шалапут} пракуда, пракудзісты) спрабаваў пад'ёхаць лётам на саначках да такога ж выжлы, як сам, то апошнг мог у яго запытаць: «Дзе ты спіш, такій хітрый, каб цябе куры ni абробілі?» Стары хворы чалавек мог сам сябе назваць адаропка або чаропка. Адаропкай можна было назваць i вялікі стары прадмет з цвёрдым каркасам: хату, хлеў, калёсы, мялку, скрыню i г. д. Адзінокі чалавек або яго хата, калі яна стаяла на вотшыбе, называліся баўдыр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адарбпка, адарбпкай, дзялбк, задавйла, заўгбллю, лўпы, падёхаць, пракў, пракўдзісты, тўмарнік, тўмарніка, тўмарніца, чарбпка, шалапўт, шйкша, шчакятўрыла, ўслбн
6 👁
 ◀  / 289  ▶