Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
вёсцы магло ўжывацца як агульнае імя, як сінонім ста* раннасці. «Здароў, Барманскій,—гаворыць сусед cyceду.— Нешта ты дроў вутла мала' наробіў. Можа табе якіх смалякі ca два пазычыць на паджогу растопку'?» А гэта зусім i не Барманскі, a які-небудзь Шпілецкі або Прыстаўка, Фрыдрых ді Бруквін. I дроў у яго не вутла, а пад самую страху i у хляве, i ў хаде. Сапраўды, як у Барманскага, які ўмее 'рабіць усё: i жорны, i цабэркі, i боты. Калі ж хто не вызначаўся асаблівым та лентам i стараннасцю да прады, пра таго казалІ: злдмак; ні да танцу, ні да ражанцу; у яго рукі там; у яго рукі нёдзя. Легкадумным, якія многа i хутка гавораць i ўсюды. стараюцца ўставіць свае тры грдшы, прычэплівалі мённі мянушкі': тарахцёлка, жэйгала, халтама, лаханда, балабёшка або нават балбёшка. Так, адна жанчына пераконвае другую ў тым, што карова-перадойка не можа даць у сакавіку багата малака: «Ту на цябе, тарахцёлка, Манька адкуль другая, гаворыць, як спіць. Йікая табе пірадойка ў марцы месіцы столькі малака дась — тры літары як лёду. Як на траву пойдзіць, дась болі». (А Манька ўсёй вёсцы вядома сваёй халтамаватасцю І несур'ёзнасцю). Халтама, лаханда i лахалэя вызначаліся, яшчэ сваёй неахайнасдю i часам пачыналі рабяціцца, халтаміцца 'лаводзіць сябе, як дзеці'. Манера маўлення чалавека адлюстроўвалася ў сло* вах: комкала той, Кто комкаe словы ў роде', зяпло 'той, хто крычыць, зяпаіць, шырока рашчыняючы зяпу або ляпу рот', гыркала, гіркала або крыкун 'той, хто гыркае, як сабака, або раве нёмаГяк бык'. Пра зяпло гаварылі, што да яго з колам у горла ня ўлезіш. Мармырак жа — таўстаморды слімак, які пырскае слінай, калі гаворыць, дакладней кажучы, мармыча 'гаворыць незразумела'. Калі каму хацелі сказаць, што ён не надта разумны, ужывалі словы цюпка, пёшня, абух, дбубня, пацяўпёшка, нявывалака, нюнька, аплэвух, аблэвух, ббутка, стуібінь, змішуджаный, пыльным мяшком удараный, нідапёка, нідапёчаный, нідаробак, Ганс дурный. Апошняя назва ўзнікла, магчыма, па той прычыне, што немцы размаўлялі на нінаськай незразумелай' мове або ў іх звычаях i паводзінах было нешта незвычайнае, на погляд маіх землякоў. Да таго ж i суседскія адносіны, відаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абўх, адкўль, ббўтка, вўтла, гавбрыць, дбўбня, дўрный, змішўджаный, крыкўн, несурёзнасцю, стўі
8 👁
 ◀  / 289  ▶