дзіш с кутка ў куток, як лунь. Мярэцкія Глыб. Рухаесся ты, як лунь, паварочваесся. Ахрэмаўцы Брасл. Лунь ты баракоўскі, ходзіць як сонны. Кураполле Паст. Ён ходзя, як лунь nb небу. Рыбчына Віл. Акрамя экспрэсіўна-ацэначнага комплексу, лексема лунь занатавана ў значэнні 'здань, прывід': Я старая i перапалохалася раз, мне здалося, што за мной лунь ішла. Рыбчына Віл. У тых жа гаворках у значэнні лунацік' ужываецца луннік: Луннік лазя ўсюды, залезя на крышу. Рыбчына Віл. Спіць дзіця — рантам у стане i ідзе на двор, у другую хату — ето луннік. Рудня Астр. Чэрв. Цікава, што ў значэнні 'мігацення бляску на матэрыяле' занатавана слова луны: Даўней палатно выкачаюць, ажны луны ходзюць па палатне — блішчыць, пераліваецца. Лісна В.-Дзв. Такім чынам, дыялектны матзрыял, зафіксаваны кантэкст, у якім ужываецца слова, з'яўляецца важным крытэрыем раскрыцця значэння слова. Разам з тым патрэбна ўлічваць метафарычнае выкарыстанне слова ў народнай мове, выяўляць усю сукупнасць функцыяніравання лексем у іх прамых i пераносных значэннях, што дазволіць больш дакладнаму выяўленню першасных i другасных значэнняў, больш агульных, абстрактных i канкрэтных значэнняў
Дадатковыя словы
зяўляецца, лўннік
2 👁