ваты маляц, яго дзеўкі ня любюць. Мярэцкія Глыб. Чэм багаты луняваты — лучшэ бедны развітой. Сала-: ное Віл. Параўноўваюць з лунём старых людзей: Стары лунь — гэта стары чалавек, ніякай энергіі ў яго німа, i калі загаварыць да яго — ён як дурны. Кураполле Паст. Старыя людзі луняватыя, як ежа бяз солі. Кураполле Паст. Такое ж параўнанне пашыраецца на жывёл i птушак: Стары ўжо кот, дык ходзіць, як лунь. Мярэцкія Глыб. Гэта старая курыца ходзіць, як лунь. Мярэцкія Глыб. Лунь мае сэнс прыбітага, зацюканага, прыгнечанага, а дзеяслоў аблунёць абазначае пераход у такі стан; дзеепрыслоўе аблунеўшы — знаходжанне ў такім стане. Пра гэта пераканаўча сведчыць ілюстрацыйны матэрыял: / разу мнага чалавека зробяць на луня, аблунеіць, калі будуць на яго казаць, што ён ніякі чалавек, зглумяць яго саўсём. Кураполле Паст.Я к нялюцкая свякроўка — яна нявестку здурніць, зглуміць, i тая будзіць хадзіць, як лунь, будзіць баяцца, што тое не так i тое не так зрабіла. Кураполле Паст. Яна ходзіць аблунеўшы. Ахрэмаўцы Брасл. 3 лунём параўноўваюць самотных людзей: Што я буду рабіць адна — сядзі, як лунь. Мярэцкія Глыб. Баба біз мушчыны ходзіць, як луніца. Саланое Віл. I адпаведна ў адносінах да птушак: Курыца без пітуха ходзіць, як лунь. Саланое Віл. Прыведзеныя ілюстрацыі пераканаўча сведчаць аб сэнсавым абеме лексемы лунь у яе метафарычным ужыванні — комплекс негатыўных адзнак асобы, зніжэнне разумовай i фізічнай актыўнасці, што праяўляецца ў знешнім выглядзе, у паводзінах, у замаруджанасці руху. Паўстае пытанне аб суадносінах ці вытоках гэтай вобразнай сімволікі. Ці па сваёй «унутранай форме» яна ўзыходзіць да лунь у значэнні 'род птушкі, сокала, каршуна' ці да амоніма лунь у значэнні 'воблака, хмара'? На нашу думку, паводзіны, знешні выгляд драпежнай птушкі не маглі служыць для такога шырокага метафарычнага параўнання. Больш верагодна меркаваць, што экспрэсіўна-ацэначны комплекс лексемы лунь суадносіцца з Луной, лунём праз прамежкавую ступень луннік лунацік', адсюль i метафарычнае развіццё выраза 'хадзіць, як лунь', што абазначае 'як лунацік, як ненармальны, як здань, пасоўвацца ў маўчанні, у змярцвеласці'. У гэтых адносінах цікава параўнанне тыпу: Ты хо
0 👁