Ю. Ф. Мацкевіч АБ СЕМАНТЫЧНАЙ СТРУКТУРЫ НЕКАТОРЫХ ДЫЯЛЕКТНЫХ СЛОУ У слоўніках мы знаходзім два амонімы: Лунь I 'бледлш водоліск' (В. Фасмер, ЭСРМ, II, 534) І Лунь II 'род белага або шэрага сокала, каршун' (там жа). У час экспедыцыі 1971г. намі занатаваны іншыя значэнні слова лунь, што ў пэўнай ступені можа дапамагчы ў выяўленні этымалогіі разглядаемай лексемы1. У гаворцы в. Рыбчына Вілейскага р-на МІнскай вобл. лунь у форме адз. л. м. роду абазначае воблака', хмара', у форме множнага ліку — 'кучавыя воблакГ: Бывая ясны 4 лунь i цёмны лунь, з цёмнага — дош, з яснага — пагода. Лунёк найшоў на сонца. Лунь найшоў — будзя дош. Нейкі быў дожджык закапаў з луня. На Жаўніне дош сікануў з луня каплямі бальшымі. Адпаведна прыметнік луністы, лунгстая неба абазначае 'воблачны, воблачнае неба', неба, накрытое кучавымі воблакам]: Сягоння неба луністая, многа лунёў, трэба пасадзіць агуркі, бульбу, каб зарадзіла — такая прыкмета была ў старых людзей. У іншых раёнах такое значэнне слова лунь намі не выяўлена, відаць, яно мае вузкалакальны характар пашырэння. Больш шырока намі занатавана лексема лунь з эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкай зневажальнасці ці асуджальнасці ў адносінах да людзей i жывёльнага свету*. лунь 'разумова нёдаразвіты чалувек', як гэта вынікае з тлумачэння дадзенага слова самімі Інфарматарамі: Лунь— гэта дурнаваты чалавек. Мярэцкія Глыб. Калі чалавек ходзіць быта недапечаны, то зовюць лунь. Ахрэ: маўцы Брасл. Лунь — гэта ні натта разумны чалавек. Кураполле Паст, ён дурны — хужы як лунь. Валынцы В.-Дзв. Такое ж значэнне ўласціва i прыметніку луняваты: быў тут адзін луняваты чалавек. Саланое Віл. Луня1 Артикул пабудаваны на дыялектным матэрыяле, запісаным аўтарам у Вілейскім, Чэрвеньскім р-нах Мінскай вобл., Пастаўскім, Браслаўскім, Глыбоцкім i ВерхнядзвінскІм р:нёх Біцебскай вобл
Дадатковыя словы
водбліск, чал^век
0 👁