Старонка 16
◀ / 289 ▶
номір адбыць, тады забяжыцца дамоў, як жару ўхваціць, там нік, тут лісь, наб'ець сваё пільмо і пашоў на скруты, а ты — хоць ты выпруцься. Так і жывеш: дзе сам ні дайдзіш, там і ні найдзіш. Казні яму ці ні казні — ўсядно як да пня». Да тоўстых, як да патэнцыяльна або пэўна лянівых, таксама не адчувалася асаблівай прыхільнасці, таму і звалі іх неяк неласкава: самуйла, буйла, рыдзіль, што ўшыркі, то ўдоўжкі. Вялікую спраўную жанчыну называлі тартарыца, калі яна любіла і ўмела лоўка і хутка працаваць: «Во ломіць — аж трашчыць» або: «Аж гай шуміць». А рыдзіль нават фігураваў у такой прымаўцы: «Хворый ты хворый, сам ты як рыдзіль, нос як бутвіння». Тоўстыя маглі быць купкуваценькімі 'гладкімі з круглым брушкам', пуцкуватымі або лупатымі 'з вялікімі губамі, якія ўтвараюць адну дэталь разам з носам'. Пра таго, хто быў укормлены, але моцны і не тлусты, казалі: як кукамі збітый, спраўны як лут, як бізун. Калі размова ішла пра спраўнае, поўнае дзіця — камлюка або цельпука, то яно магло выклікаць добрую усмешку і словы: «Няўрокам сказана, пахожый маліц 'для свайго ўзросту даволі вялікі', як пірамытый 'гладкі, укормлены'». Калі ж дзіця не вызначалася ўзорнымі паводзінамі, па-нашаму, дурэла, яно магло заслужыць такія стрыманыя эпітэты, як дуроный, благій, ніякій, распуснік, агазный, сабакар, вачапор. Два апошнія словы ўжываліся ў тым выпадку, калі дзеці ставіліся непрыстойна да дарослых. Былі выпадкі, калі маці сварылася і страшней. Вось прыйшло дзіця зімой з вуліцы, адным махам скінула з сябе пары тры штаноў, мокрых, як юхціна, і комам павесіла на шасток на печы, а валёнкі, поўныя вады, пакінула каля парогу. Само ж узлезла на ложак і цешыцца. Тады ўжо маці рашчачэнівалася 'пачынала доўга і шматслоўна сварыцца': «Ну, шкараць малая, ні жывацёй 'сцеражыся', усё кінуў-рынуў, шварнуў гэты буртулі на шасток, і ў валінцах вун вада квякчыць, ды ў дабавак вун яшчэ ўсю пасцель здратаваў ...» Лясь! — і малое атрымлівае ліпіка па адным месцы... На гэтым моўны тэатр зачыняўся. Працавітых і здольных людзей называлі вараціла або ўмека. Прозвішча самага рупнага 'руплівага' чалавека ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 289 ▶