Цягнулі па чарзе па 3—5 трубачак. Перад гэтым щчыталіся, каму першаму пачынаць. Шчыталіся, як у хаваны, нешта накшталт: «Э'ны, бэны, тры кафоры, сахар, махар, памідоры, эс, бэс, кіслый квас, каму нада фунт кілбас». Той, на каго выпадала апошняе слова лічылкі, пачынаў. ён павінен быў паказаць людзёнка, г. зн. знешнімі сродкамі стварыдь вобраз адпаведнага чалавека. Так,' калі на паперцы значылася салапяка, той, хто загадваў, звычайна ехіляў галаву неяк уперад набок на грудзі, бысалапліваў высоўваў' язык, пускаў слінькі паміж языком i лупамі Тубамі' i пераступаў нагамі, гэтак шлым-шлым 'зацягваючы крок'. Здавалася, што ён падобны да быка, які апундырыўся абапіўся' памыяў. Другі павінен быў адгадаць i крьгкнуць: «Салапяка». Хто адгадваў, атры.мліваў тое, на што закладаліся: прыгожы каменьчык, кавалак лапуна праснака', або даваў саперніку ў лоб стрычака пстрычку'. Салапяку было лёгка пераблытаць з мармыркам, які адрозніваўся тым, што стаяў нерухома i не пускаў слінькі, a лыпаў вачыма ' або казёЛіў іх вытарашчваў'. ' Сёння я не перастаю здзіўляцца, з якой лёгкасцю мы ўтваралі новыя словы i напаўнялі ўжо вядомыя новым сэнсам, як сінтэтычна ўспрымалі змест слова. 3 родным словам літаральна зліваліся ў адно i гукі, i жэсты, i міміка, i рытм. Родная мова была i першай школай жыцця, школай разумення не толькі рэчаў, але i ідэальнага ў яго нейкім канкрэтным увасабленні. Слова не толькі называла, але i выхоўвала. Калі я зараз назіраю за мовай майго вернага сябра, маёй юнай дачкі, я бачу нешта зусім іншае. На жаль, -спатканні з прыродай, з яе нямой мовай, з жывой мовай народа застаюцца для яе толькі святочнымі эпізодамі дзяцінства. Амаль усё ёй замяняюць кніжкі. Пад вокладкамі жывуць людзі, звяры, расліны. ўГравюры i малюнкі — плодь, тэкст — душа i непаўторная сутнасць гэтых істот. Яна ідзе ад ведаў к прадмету, ад слоў к рэчам. Словы ж гэтыя — стэрылізаваныя i прылізаныя, а свет i рэчы — класіфікаваныя i асэнсаваныя, але тым не менш не заўсёды зразумелыя. Хаатычнасць яе кніжнага вопыту блытаецца з рэальнымі падзеямі. Для,нас жа, тых, хто рос у Забораўнах, Падазер'ях, Глыбачках, свет адчыняўся праз рэчы, i здаровае ўяўленне аб іх было ўжо замацавана ў родным слове, якое
Дадатковыя словы
камў, кафбры, падазерях, памідбры
5 👁