П. В. Садоўскі ГАВОРЫЦЬ МАЯ БУЦЬКАЎШЧЫНА Родная матчына мова... Чым далей я адыходжу ад яе, тым болып выразна чуецда яна мне, тым болыл настойліва вабіць да сябе. Нават аДведаўшы крыху лінгвістычнай мудрасді i прыслухаўшыся да арганнага хараства, якім гучаць іншыя мовы, я ўвесь час адчуваю, што адзінай мовай, аднолькава блізкай майму розуму i сэрцу, засталася тая, на якой гаворыць мая Буцькаўшчына, маленькая вёсачка на Полаччыне. Цяпер я пачынаю разумедь, што мова, на якой маці спявала мне калыханку, размаўляла з каровай, плакала па загінуўшаму бацьку i па пабітаму градам жыту, была для яе не толькі сродкам, «пры дапамозе якога ЛЮДЗІ ўступаюць у кантакт Г дасягаюць узаемаразумення». У вуснах маёй маху, як i ўсіх маіх аднавясііоўцаў, яна была цэлым светам: i радасцю, i горам, i тэатрам, i паэмай, i пантамімай, i скароніцай жыццёвай мудрасцІ — усіх тых каштоўнасцей, якія так цяжка зразумець у нараўлівай плыні жыцця. Гэтую мову мне не заменіць ніякая іншая, якая б магутная i вялікая яна ні была. Нішто не сагрэе мяне так, як прывітанне маёй былой cyседкі, старой Мікіціхі: «Што, масіяш, прыехаў? Анягош, яно ж так, што чалавек, што скацініна: як ні жыві, дзе ня будзь — усё дамоў карціць». Гадоў да адзінаццаці мы з сярэднім брагам вельмі дюбілі гуляць у цацкі. Куплёных, або кримных, цацак у нас, вядома, не было. Та му мы выразалі з наперы фігуркі жывёл, людзей, рэчаў i гулялі. Больш за ўсё нам падабалася гульня ў людзей. На кавалачках паперы пісалі словы, якія трапна перадавалі знешні выгляд чалавека. Напрыклад, жарлд, або трублд, 'той, хто многа есць', салапяка, 'таўстаморды слімак', містрыпічка 'pyхавая гаварлівая асоба з тоненькім галаском' i г. д. Гэтыя паперкі скручвалі ў трубачкі i клалі ў шапку
Дадатковыя словы
крймных, скарбніцай
14 👁