Старонка 114
◀ / 289 ▶
ПАМПУХА ж. Распаўнелая жанчына. Наодэваласа, укуталаса, стала, як пампуха. Мусыть, добрэ ісы, шчо така, як пампуха. ПАСЬМО н. Мера колькасці нітак у матку або ў аснове. У пасьмо входыть дэсять чыслянок по тры ныткы в каждуй. Як снують основу, од бэрда бувае дэсять, дванаццать, а то і шэснаццать пасем,— гэто, як хто хочэ шырокэ полотно, алэ бульш дванаццаты в нас нэ ткалы. Бэрда так і называють од того, скулько пасём,— дэсятка, дванаццатка... ПАСЭРБЫЦА ж. Падчарыца, падчарка. Не, гэто нэ її дочка, пасэрбыца. ПАШНЯ, ПАШНЫЦА ж. Збожжа, зерне. Сьвятый Васыль по полю ходыть, жыто-пшэныцу родыть, всяку пашныцу; зароды, божэ, вам жыто на новэе літо, згоры колосыстэ, знызу короныстэ. ПІДКІДНЯ ж. Пропуск у палатне, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. ПІЗЫНЬНЕ н. Апоўзіны (на стажку). ПІРНАЧ м. Пярына; пуховы матрац. ПІЧЧЫВКА ж. Падкладка ў верхнім адзенні. ПЛЫГНУТЫ зак. Скочыць. Муй кінь як плыгнэ, і шчо ты думаеш, той ровчак пэрэскочыв. ПЛЫСКАТЫСА незак. Пырскацца. Нэ плыскайса, нэ бачыш, і так всю облыв. ПЛЭШНЫК м. Аер. Адрозніваюць два віды плэшныку: чуткі, са светла-зялёнай афарбоўкай, з насеннем у адкрытых «волыках», і глухі — зялёны з шызым адлівам, насенне якога схавана ў своеасаблівых стручках, у так называемых буславых агурках. ПОДАЙ ВАШЭ ЗДОРОВ. Зычлівае пажаданне здароўя. ПОДБУЯТЫ зак. Падбухторыць, падгаварыць, настроіць, схіліць да чаго-небудзь. От бугаі, нэма чого ім робыты, гэто воны його набуялы, а він і повірыв і до тэбэ чэпляецца. ПОДЫНЬНЕ н., ПОДОК м. Адонак у стозе, у печы. ПОЗАБОРСЫ прысл. Па шчыкалатку. А воды тут— позаборсы. ПОКІТ м. Гарышча ў хаце. Кіт побіг на покіт мышэй ловыты. ПОКОВЧАТЫСА зак. Запэцкацца, памяцца. Можэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶