Старонка 113
◀ / 289 ▶
Нэоболять, колюцца, бач, чоловік взбывса на ногы, так поможітэ, а нэ топітэ ёго. НЭХЛЮЯ м. і ж. Неахайны, нехлямяжы. Ну й нэхлюя — світ нэ бачыв. НЭХО. Скарочаная форма, утвораная ад часціцы і дзеяслова. Не хачу.— Сынку, іды істы.— Нэхо, я нэ голодный. ОБАПОЛОК м. Аполак. ОБЛОЖКЫ мн. Пераплёт па баках саней. ОГЛОБЭЛЬНЫЙ прым. Каранны конь, якога запраглі ў аглоблі. ОГРАЗЫТЫ зак. Расцвяліць, раздражніць, развярэдзіць. Бувало дрыжыш, ходыш як коло скулы, всэ боісса, шчоб нэ огразыты. ОДПОЯТЫ зак. перан. Выкінуць штуку, вытварыць што-небудзь незвычайнае, неспадзяванае; дасціпна сказаць або адказаць на якое-небудзь пытанне. А ты нэ чэпляйся до іі, бо як одбрые, як одпояе, місца собі нэ знайдэш. ОЗАДЬДЕ н. Пазадкі. М'якына впэрод лэтіла, озадьде в трубы, а обмэты, солома з колосьсем, зільле высыпалосо вныз, пуд сыта. ОЛІЙНЫЦА ж. Самаробная прылада, пры дапамозе якой выціскалі алей з ільнянога або сланечнікавага насення. ОНДЭ, ОНДЭЧКЫ, ОНЁ, ОНЁДЭ, ОНЁДЭКА прысл. Тут, вось тут, вунь дзе. ОПАЛКЫ мн. Апалушкі, паланкі; начовачкі для апалання збожжа. ОПУДАЛО н. Пудзіла, пужала. Его б поставыты в огород, добрэ було б опудало. Наодывавса як опудало. Да скынь ты гэтэ опудало. перан. Тоўсты, няўклюдна апрануты чалавек. І дэ воно взялосо, гэтэ опудало, нэ можэ сэбэ до ладу довэсты, як ёму нэ ая-яй. ОПУКА ж. Самаробны мячык з анучак, абшыты, пераматаны і абвязаны ніткамі. Поможы звязаты сыну опуку, нэхай і в его будэ, як і во всіх дэтэй. ОПЫНАЧКА ж. Вялікая суконная хустка, якою абкрываліся ў мароз. ОРЧЫКОВЫЙ прым. Прыпрэжаны конь. ОФЭРМА м. і ж. Няўклюда, няўдаліца, расцяпа. ПАЗЮР м. Кіпцюр, пазногаць. ПАК часц. Бо. Дэ ж пак. Шчэ б пак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶