НАВОРОТНІ мн. Бярвенні з выдзяўбанымі паглыбленнямі, у якія ставяць кроквы.
НАГОЛОБІСКУ прысл. Набасанож. Прохопывса, аж бачу — развыдняе, наткнув шчо попало, здаецца, някы чэрэвыкы наголобіску — і дай божэ ногы.
НАДОВБЭНЬ м. Даўбешка, доўбня.
НАКОЗУБЫТЫСА зак. Натапырыцца, пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Бач якэ малэ, а гоноровэ — накозубылосо, нэ пудходь.
НАОЗНАЧ прысл. Дагары тварам.
НАРОЗМІТЬ прысл. У раскідку. Гэту нывку з'ору нарозміть, а посэрэдыны выкопаю глыбоку розору — нэхай сходыть вода. Зэмля любыть, коб выробыв; купыв я загона, попар, дэрно, взяв пароконку, плуга запустыв, гарапом — «но!», пошлы, ажно свышчэ, роскынув його нарозміть, оно полэжало, да шчэ роскынув, да выбороновав, стало, як яечня, алэ й робыв, сорочка плавом плавае, з мэнэ пара, але всэ-такы поставыв на своёму.
НАЁРОШЫТЫСА зак. Натапырыцца, насцярожыцца. Тількы почалы про іі, а вона і дух утаіла, ушы наёрошыла, удае, шчо спыть.
НАШЧОСЭРЦЭ прысл. Нашча. Нэ пый нашчосэрцэ, знов жывіт болітэмэ.
НЁКОЧ прысл. Некалі, калісьці, даўней. Шчо зарэз, от нёкоч було, возьмэш торбу хліба, сала, да ногы на плэчы, за ніч і прыйдэш до міста.
НОРЧЫК м. Нырэц. Як дав норчыка, ждэмо, а його всэ нэмае.
НЫГДЫ прысл. Ніколі. Ото порадкы, ныгды такого нэ було. Ныгды, ныгды, а колы ж воно будэ, на святыі мыгды?
НЭДОСІКА ж. Недабой, загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам.
НЭВДОБШЧЫНА ж. Няўдоба, няўдобіца, неўрадлівая, запушчаная зямля.
НЭМОВІСТЫ прысл. Немаведама. А людэй у колійцы — нэмовісты кількы. Ну й збаяв — нэмовісты шчо. Болыть нэмовісты як, алэ тэрплю, куды дінэсса.
НЭМЫСТОМ прысл. Знарок, наўмысна.
НЭКОШ ж. Някошаны луг, поплаў.
НЭНАЖЭНО прысл. Незнарок, неспадзеўкі, нечакана.
НЭОБОЛЫТЫ незак. Не спрыяць, не жадаць дабра.
76 👁