Старонка 107
◀ / 289 ▶
ВОЛОКА ж. Тонкая вяроўка. ВОЛОСІНЬНЕ н. Конскі волас, які выкарыстоўваецца на смычок; з яго ж пастухі сплятаюць тонкую вяровачку, якую прычэпліваюць на канцы арапніка. ВОЛОХАТЫЙ прым. Кашлаты, пухнаты, валасаты. Гускы за мною, вовк за горою, сіры, білы, волохаты, прошэ дохаты (з дзіцячай гульні). ВОРОТЫЛО н. Навой, драўляны вал у ткацкім станку. Вэлыкэ воротыло — задні навой, з асноваю. Малэ воротыло — палатняны навой. ВОЧЫПКЫ мн. Вяроўка ў люльцы. Вочыпкы скубляла, зжамтала абы-як і за пояс, і пошкандыбала, тарабанячы ціпкамы по зэмлі. ВУДЫЛНА мн. Цуглі. ВЫБОВКНУТЫ зак. Нечакана, раптоўна выскачыць з вады на паверхню, вынырнуць. І одкуля він тут выбовкнув, казалы нэмае, завэрбовавса. Каміньне з'іхало, і лён выбовк, нэ вымок як трэба. ВЫЛОГЫ мн. Адвароты ў адзенні. ВЫОПРАГАТЫ зак. Збіць (лейцамі, аброццю і інш.). Завшэ лізэ він у шкоду, застав раз було, так добрэ такы выопрагав, алэ й було за шчо. ВЫЛЫШАТЫ зак. Кастрыраваць. ВЫРАЧКОВАТЫЙ прым. Лупаты, вірлавокі, зіркаты. ВЫРАЧЫТЫСА зак. Вытрашчыць вочы. Ну чого ты вырачывса, чого выторопывса, шчо нэ бачыв, сіль-пэчына з твоімы очыма — шчэ зурочыш. ВЫСЫПКЫ мн. Лехі ў залітых вадой мясцінах, «высыпаныя» высока за кошт зямлі з разор. ВЫХВАТАНЭЦ м. Скавароднік. ВЫЧАВКЫ мн. Жамерыны. Насіньне з гарбузів вычавляють, одбырають, а вычавкы оддають свынням. ВЭЛЫКДУР м. Боўдзіла. Ну й вэлыкдур уродывса — вэлыкый до нэба, а дурный як нэ трэба. ВЭЛЬКОЛЁН м. Вялікі і няроўны лён. ВЭРСТАТЬ м. Ткацкі станок. ВЫШШЭЙ м. Асака-разуха, якую кладуць на дах або на вышкі для ўцяплення, а таксама скарыстоўваюць на подсціл. У Завішновы багато вышшэю накосыв, думаю, шчо хопыть на всю зыму. ГЛЫЗЯВЫЙ прым. Вязкі, ліпкі, нясмачны (пра страву); ацеслівы, з закальцам (пра хлеб). Нэ в пору
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 289 ▶