Старонка 108
◀ / 289 ▶
рошчыныла, хліб нэ вдавса, глызявый, закалэц на палэц. Глызявы млынці. ГЛЭКАВКА ж. Ікота. Як нападэ глэкавка, то стысны ніс пальцамы, затаі дыханьне, мо й пройдэ. ГЛЭКАТЫ незак. Ікаць. Наокола смэюцца, а він собі глэкае і глэкае, упынку нэмае. ГНЫЛЭЦ м. Месяц у трэцюю чвэрць, у трэцяй фазе. ГНЫНУТЫ зак. Моцна кулаком ударыць. Як гныну, світа божого нэ зобачыш. ГОЛОШЧІТ м. Дождж са снегам, золь і слізгота. ГОНОЗА ж. Заедзь. ГРУДОК м. Сенажаць або папас у сухім, узвышаным месцы. Шчо ёму, він на грудах накосыв, трава як чай, пахнючая. ГУПАТЫ незак. Вухкаць, бухаць. Цілый дэнь дэсь коло міста гупало — чы то лід рвуть, чы салдат учать. ГУЦАТЫСА незак. Гойдацца, калыхацца. Підэмо, погуцаемса, мні тато зробыв гуцалку. ГЫЧКА ж. Адростак у караняплодаў. ДОВЭСТЫ зак. Асачыць (курыцу, кнігаўку і інш.). ДОПІРУ прысл. Зараз, цяпер, у гэты момант, да гэтай пары. Выбэраецца як на высільле, а допіру він удома. ДОТЫКАНЬНЕ н. Вытканае, але яшчэ не адрэзанае ад кросен палатно. ДРЭКАВЫЙ прым. Картавы. ДЭРНО н. Дзірван, дзёран. Обкладу хлэвы дэрном, мо тэплій будэ. Шчо там уродыть — однэ дэрно. ДЫВЫНА ж. 1. Дзіва. Чы то дывына — він завшэ був такым, шалапута-шалапутою. 2. Падтыннік. ЖЭБОНІТЫ незак. Бубнець, ціха і невыразна гаварыць, гаманіць. Послухай-бо, про шчо воны там жэбонять. Жэбоныть і жэбоныть нішчо сам собі, як нэпрыкаяный якый. ЖЭРЛО н. 1. Джала (у пчалы, у касе). 2. Жарало, жэрла (печы, прорвы, крыніцы, гарматы). ЗАВҐОДІ прысл. Загадзя, наўперад. Він завгоді всэ наладовав: коші, клівню, бовтало. ЗАГАБАТЫ зак. Прысвоіць, прыхаваць, захапіць. І дэ вона ту сподныцу загабала? Святый Антоныку, об'явы ії, об'явы.— Так він тобі і об'явыть, колы сама нэ знайдэш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 289 ▶