Старонка 106
◀ / 289 ▶
БРАТЫ незак. Вязаць (кручком, спіцамі). Чы догадаесса, якого свэдэра я выбрала, а якый з іх фабрычный? БРОХАТЫ незак. Гучна ступаць або шлёпаць па вадзе. Да нэ брохай ты так, всю рыбу порозгоныш. Ну й брохало, брох да брох, ныяк нэ дотумкае, як хочэм шчо зловыты, трэба спудтышка пудходыты. Вчора рыбу ловыв, попоброхав, тількы що два кожушка і впоймав. БРОХНУТЫ зак. Гучна булькнуць. Ополонку снігом запорушыло, він і нэ оглэдывса, як брохнув у іі, з головою накрывса. БРЫНІТЫ незак. Бруіцца. Грэблю прорвало, вода так і брыныть, так і пэрэлываецца по бугорках, по каміньчыках, выдно всэ до самісінького дна. На Одрыньньому забрыніла вода, хоча на полі шчэ лэжыть сніг. БУВАТЫ В БУВАЛЬЧЫЧАХ. Быць у пераплётах. До його на дурняка нэ пуд'ідэш, він бував у Бувальчычах, він кручэный і тэртый, знае, шчо до чого. БУНЬКЫ мн. Мыльныя або дажджавыя пухіры. Бувало возьмэ натрэ мыла тэркою, розвэдэ в воді, возьмэ соломынку і пускае бунькы — чым бы нэ тішылосо, абы нэ плакало, БУСЬКО м. Бусел. Бусё-бусько цыбатый, лэты з жабою дохаты. БЭЗОДНЫК м. Нізкая мясціна, дзе вада ніколі не высыхае. БЭЗУРОКУ прысл. Няўрокам кажучы. А хлопчык, бэзуроку, пудріс, подужчав. Росцвэла дівка, бэзуроку, як маку в цвіт. БЭЙБАС м. Ёлуп, ёлупень. БЭРУЛЬКЫ мн. Чапёлкі ў кроснах. БЭРВЫ мн. Кладка праз раку або ручэй, забалочаную мясціну. На высыпкы ныяк нэ добэруса, бэрвы погнылы, куды дыв'ляцца мужчыны — трэба поладыты. БЭЦЮ-БЭЦЮ! выкл. Падзыўныя выгукі для кароў. ВАРАКУЗЫТЫСА незак. Прыкідвацца ап'янелым, вырабляць у нецвярозым стане ўсялякія штучкі; куражыцца. Бач, корка понюхав і варакузыцца, смолою в очы лізэ. Чоловічэ, буйса бога — лэтыть мыска до порога, годы вжэ, нэ варакусса — бэры чарку й сала кусман. ВАШЭЦЕ ПРОШЭ часц. Калі ласка. ВІТКА ж. 1. Мяцёлка аўса, проса. 2. Гронка вішань, вінаграду. ВОЛОВА СЫЛА Спарыння.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶