пры падачы такіх мікратапонімаў мы вымушаны былі абмежавацца агульным абазначэннем «урочышча» без канкрэтызацыі ўгоддзяў. Прозвішчы ўсіх тых асоб, якія разам з дыялектнымі матэрыяламі сабралі i мясцовыя мікратапонімы, прыведзены ў выданні Атласа беларускай мовы 17. Мікратапонімьі, якія выкарыстаны з матэрыялаў ДАБМ, паспартызаваны ў адпаведнасці з адміністрацыйным падзелам, які існаваў да 1962 г. Акрамя таго, пасля назвы вёскі ў дужках прыводзідца дадаткова лічбавы паказчык, што ўказвае, пад якім нумарам дадзены населены пункт значыцца на лінгвістычных картах ДАБМ, удакладняе яго геаграфію. Значны матэрыял быў запісаны супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства ў час дыялекталагічных экспедыцый па Агульнаславянскаму лінгвістычнаму атласу i пазней, калі распачалася праца па Лексічнаму атласу беларускіх народных гаворак. У прыватнасці, выкарыстаны матэрыялы супрацоўнікаў сектара дыялекталогіі ў колькасці 2475 картак, у тым ліку матэрыялы Ф. Д. Клімчука складаюць 505 картак з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай i Брэсдкай абласцей. Матэрыялы С. Г. Лобач у колькасці 1200 картак прадстаўляюць мікратапонімы Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага 'раёнаў Мінскай вобласді i часткова Бешанковіцкага, Докшыцкага, Шаркоўшчынскага i Шумілінскага раёнаў Віцебскай вобласці, a таксама Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Матэрыялы Ю. Ф. Мацкевіч — 700 назваў — запісаны ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, Чэрвеньскім i Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, Ашмянскім, Воранаўскім, Іўеўскім i іншых раёнах Гродзенскай вобласці, у Ганцавіцкім i Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, Рагачоўскім i Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. «Матэрыялы А. I. Чабярук — 140 назваў — сабраны ў Барысаўскім i Лагойскім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Мастоўскім i Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці. Каля 60 мікратапонімаў у час экспедыцыі 1972 г. запісала Я. M. Рамановіч у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласді i ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласді. Багаты тапанімічны матэрыял — 720 назваў — сабрала Л. Ф. «Шаталава на працягу многіх год палявой работы ў розных раёнах Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Брэсдкай i Гомельскай абласцей. У час экспедыцыі 1972 г. i папярэдніх гадоўсГ. У. Арашонкава запісала 233 мікратапонімы ў Зэльвенскім, Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці, Нясвіжскім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім i Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці i Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. t Праца ўключае каля 3000 мікратапонімаў Стаўоцоўскага раёна, выбраных А. M. Прышчэпчык з картатэкі, якая складзена ёю ў працэсе работы над кандыдацкай дысертацыяй. Аб мікратапонімах Уздзеншчыны паведаміў Кандрат Кандратавіч Атраховіч. Па некалькі дзесяткаў тапонімаў запісалі: M. P. Суднік — у Ветрынскім раёне, I. I. Лучыц-Федарэц — у Полацкім раёне, M. H. Крыўко — у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, A. K. Усціновіч — у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Значны тапанімічны матэрыял сабралі выкладчыкі i студэнты Брэсцкага педагагічнага інстытута ў розных раёнах Брэсцкай воб17 ДАБМ. Мінск, 1963, стар
Дадатковыя словы
стаўбцоўскага
22 👁