Як вядома, мікратапонімы ў сваёй пераважнан болынасці паходзяць ад апелятыўнай лексікі, i з'яўляюцца яе састаўной часткай. Але гэта частка слоўнікавага фонду даволі своеасаблівая. Яе спецыфіка абумоўлена намінатыўнай функцыяй. Мікратапонімы не характарызуюць, a называюдь прыродныя аб'екты. Прынцыгіы адбору прыкметных адзнак, па якіх даецда тая ці іншая назва мясцоваму аб'екту, залежыць ад прыродных умоў, формы рэльефу, ад характару вытворчай i гаспадарчай дзейнасці i многіх іншых фактараў садыяльнага i культурнага жыдця народа. Мікратапонімы бытуюць у жывой мове, i таму яны шырока адлюстроўваюць фанетычныя i граматычныя асаблівасці народных гаворак. Па сваёй марфалагічнай структуры яны бываюдь розыыя. Вельмі часта ў функдыі назвы выступаюць апелятывы ў форме множнага ліку тыпу Выбаі, Лагі, Рагі, Аблогі, Калюгі, Верацеі, Разкі, Дубкі, Кленавікі, Асінавікі, Курганэ, Кустэ. Да ліку прадуктыўных адносяцца мясдовыя назвы, што паходзядь ад прыналежных прыметнікаў, утвораных ад уласных імёнаў i прозвішчаў, a таксама i ад агульных назоўнікаў. Звычайна такія назвы ўжываюцца ў форме састаўной канструкдыі: Фадзеева Поле, Дзедава Ніва. Але пераважаюдь простыя формы тыпу Алёшкава, Цшікава, Якубава, Дубаво. Характар кандавога гадрснага суфіксальнага ўтварэння дазваляе вызначыдь зыходную аднесенасдь да назоўніка жаночага або ніякага роду: напрыклад, Зайцава (ніва), Якубаво (поле). Вызначэнне граматычнага роду па фанетычнаму абліччу назвы магчыма толькі ў окаючых гаворках i ў гаворках з няпоўным аканнем, у якіх адрозніваюцца ненаціскныя галосныя ў канцы слова. Мікратапонімы на -ава ў межах гаворак з поўным аканнем належаць да ніякага роду. Сказанае адносіцда. i да некаторых іншых мікратапонімаў адпрыметнікавага ўтварэння тыпу Красна, Тэмнэ, Дальнэ, Шырокае, Муравінае. Праца «Мікратапанімія Беларусі» ўключае матэрыялы, сабраныя ў 1948—1972 гг. Укладальнікі ставілі задачу выявіць i зрабіць даступным для даследчыкаў i наогул усіх, хто цікавіцца пытаннямі анамастыкі, мікратапанімічны матэрыял, накоплены ў пасляваенны перыяд. Частка мікратапонімаў сабрана ў сувязі з вывучэннем беларускіх народных гаворак — пры збіранні матэрыялу для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы (ДАБМ), для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа i для Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Зразумела, што ў залежнасці ад мэты, пастаўленай пры зборы матэрыялу, мікратапанімічны матэрыял запісаны i апрацаваны неаднолькава. Найболыная колькасць мікратапонімаў выкарыстана з матэрыялаў, сабраных для Атласа беларускай мовы, дакладней, з адказаў на 194 пытанне праграмы, якое было сфармулявана: «Запішыце мясцовыя назвы ўгоддзяў»16. Усяго з картатэкі Атласа выпісана 5500 мікратапонімаў. У пераважнай большасці выпадкаў яны абазначаюць назвы палявых угоддзяў: частак поля, сенажаді, пашы, аднак назва прыроднага аб'екта ў матэрыялах часта апушчана, таму 16 Праграма па вывучэнню беларускіх гаворак i збіранню звестак для складання Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Мінск, 1950, стар
Дадатковыя словы
абекта, абекту, абекты, дўбаво, зяўляюцца, якўбава, якўбаво
18 👁