але i шырока прадстаўлена апелятыўная лексіка, якая адлюстроўвае характэрныя асаблівасці прыродна-геаграфічных умоў Беларусі, яе ландшафт, раслінны i жывёльны свет. Асноўнай крыніцай працы паслужылі ўласныя запісы аўтара ў час дыялекталагічных экспедыцый, у якіх на працягу многіх гадоў I. Я. Яшкін прымаў актыўны ўдзел. Акрамя таго, шырока выкарыстаны слоўнікі, гістарычныя помнікі i часткова мастацкая літаратура. Аўтар меў на мэце стварыць па магчымасці поўны даведнік апелятыўнай лексікі ў выглядзе тлумачальнага слоўніка. Артикулы слоўніка праілюстраваны аднакарэннымі тапонімамі i мікратапонімамі з Беларускай CCP i часта з іншых тэрыторый. Як вядома, многія з мясцовых геаграфічных тэрмінаў сталі ўласнымі назвамі населеных пунктаў, ypoчышчаў, прыродна-геаграфічныя ўмовы якіх з цягам часу істотна змяніліся, але па саміх назвах можна з пэўнай дакладнасцю акрэсліць тэрыторыю пашырэння ў мінулым пэўных парод дрэў, траў, жывёл, устанавіць наяўнасць карысных выкапняў. Кожны слоўнікавы артыкул ілюструецца сінанімічнымі радамі мясцовай народнай тэрміналогіі. Зрэдку даюдца нетэрміналагічныя значэнні, якія дапамагаюць прасачыць шляхі станаўлення тэрміна, раскрыць яго значэнне. Кніга I. Я. Яшкіна атрымала станоўчую ацэнку ў крытычнай літаратуры. Геаграфічнай тэрміналогіі ўсходняга арэала Украінскага Палесся прысвечана даследаванне Я- A. Чарапанавай 14. У працы аналізуецца старанна сабраны вяліікі фактычны матэрыял, раскрываецца семантыка геаграфічных апелятываў, іх словаўтваральная структура, устанаўліваюцца арэальныя адносіны мясцовай лексікі з лексікай суеедніх тэрыторый. На шматлікіх картах ілюструецца геаграфічнае размяшчэнне асобных тэрмінаў i іх значэнняў, паказаны арэальна-ізаглосныя характарыстыкі геаграфічных назваў, выяўляюцца ўкраінска-беларускія i ўкраінска-рускія лексічныя сувязі. Так, шляхам супастаўлення даследуемай тэрміналогіі з адпаведнай беларускай аўтар прыходзіць да вываду, што больш за чвэрць усіх геаграфічных назваў Чарнігаўска-Сумскага Палесся ў ідэнтычным або блізкім значэнні пашырана i на беларускай тэрыторыі, асабліва многа адиаведнасцей у геаграфічнай тэрміналогіі Прыпяцкага Палесся i Чарнігаўска-Сумскага Палесся 15. Падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства праца дапаўняе папярэднія публікацыі па мікратапаніміі Беларускай ССР як з боку фактычнага матэрыялу, так i часткова у галіне даследавання адаптаваных мікратапонімаў балтыйскага паходжання. СССР. Тезисы докладов и сообщений. Л., 1965; яго ж. Из истории развития топонимии Славгородчины. Конференция по топонимике северо-западной зоны СССР. Тезисы докладов и сообщений. Рига, 1966; яго ж. Гидронімы i мікратапонімы Слаўгарадчыны (басейи Сажа). Питания гідроніміки. Матеріали III Республіканськоі' ономастичноі наради. Киі'в, 1971. 14 E. А. Ч е р е п а н о в а. Географическая терминология Черниговско-Сумского Полесья. Автореферат канд. дисс. Минск, 1973. 15 Я. А. Ч а р а п а н а в а. Да праблемы беларуска-ўкраінскіх лексічных сувязей. Весці Акадэміі навук Беларускай ССР, серыя грамадскіх навук, 1973, № 2, стар. 113—120, б
Дадатковыя словы
гйдронімы, гідронімікй, киів, кйі'в, матеріалй, нарадй, тйчноі
20 👁