Мікратапанімія Беларусі. Матэрыялы (1974)

 ◀  / 329  ▶ 
В. П. Лемцюгова ў анамастычнай працы таксама адводзіць значнае месца мікратапаніміцы 9. Мікратапанімія асобнай вёскі разглядаедца ў артикуле Г. Ф. Юрчанкі10. Аўтар даволі поўна сабраў i прааналізаваў назвы ўдробных геаграфічных аб'ектаў: шляхоў зносін, лясоў, урочышчаў, палёў, лугоў, балот i інш. Лексіка-семантычны аналіз сабранага мікратапанімічнага матэрыялу праводзіцца ў цеснай сувязі з гістарычнымі падзеямі, з агульнымі сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі ў жыцці вясковага насельнідтва. На базе мікратапаніміі аднаго населенага пункта аўтар pacкрыў некаторыя агульныя заканамернасці тапанімічнай намінацыі: прынцыпы семантычнай матываванасці назваў, адлюстраванне ў назвах характэрных асаблівасцей природных умоў, расліннага i жывёльнага свету, эканамічных i культурных адносін. Аўтар пераканальна паказаў пераход старых назваў на новыя аб'екты. Так, новыя палі захавалі за сабой назву аб'екта папярэдніка., Некалькі артыкулаў прысвечана мікратапаніміі Віленшчыны. В. Л. Вярэніч i А. Я. Янкоўскі разглядаюць мікратапанімію в. Адамчукі Вільнюскага раёна Літоўскай CCP u. Аўтары адзначаюць, што пераважная болынасць мікратапонімаў утворана на славянскім моўным матэрыяле i не патрабуе тлумачэння. Шляхам фармальнага i семантычнага аналізу ўстанаўліваюцца мікратапонімы літоўскага паходжання. Апіраючыся на лексіка-семантычную класіфікацыю, аўтары вызначылі прадуктыўныя тыпы назваў для дадзенай мясдовасці. Лексіка-семантычная структура мікратапонімаў раскрываецца ў сувязі з прыродна-геаграфічнымі, caцыяльна-эканамічнымі i грамадска-палітычнымі ўмовамі жыцця мясцовага насельніцтва. Больш широкую тэрыторыю даследуе Ю. E. Русакевіч12. Ен разглядае 962 назвы, у тым ліку 656 тапонімаў, 205 мікратапонімаў i 101 гідронім, якія адносяцца да паўднёва-ўсходняй часткі Літоўскай CCP. 3 гэтай агульнай колькасці выдзяляюцца тапонімы літоўскага i польскага паходжання, якія разглядаюцца з боку словаўтваральных асноў i суфіксаў. Прыведзены цікавыя даныя аб колькасных суадносінах паасобных фармантаў, прадстаўленых у табліцах i дыяграмах. Аналіз тапанімічных назваў дае ўяўленне аб характары засялення краю, аб нацыянальным складзе насельніцтва, аб моўных i этнічных адносінах на дадзенай тэрыторыі. Айканіміі i мікратапаніміі Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці прысвечана некалькі артыкулаў I. Я. Яшкіна 13. Вялікую цікавасць прадстаўляе кніга I. Я. Яшкіна «Беларускія геаграфічныя назвы» (1971), куды ўваходзяць не толькі тапонімы, шчыны. Пытанні беларускай тапанімікі. Мінск, 1970; яе ж. Мікрата* іюнімы Петрыкаўшчыны антрапанімічнага паходжання. Рзгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры i фальклору. Гомель, 1973. 9 В. П. Л е м д ю г о в а. Беларуская айканімія. Мінск, 1970. 10 Пытанні беларускай тапанімікі. Мінск, 1970, стар. 181—188. 11 Там жа, стар. 123—133. 12 Польские говоры в СССР, ч. 1. Минск, 1973, стар. 147—176. 13 И. Я. Яшкин. Топонимика и микротопонимика Славгородчины (Могилевской области). Всесоюзная конференция по топонимике
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, абектаў, абекты
27 👁
 ◀  / 329  ▶