У апублікаваных матэрыялах ставіцца пытанне аб метадалагічных прынцыпах тапанімічных даследаванняў, падкрэсліваецца неабходнасць комплекснага падыходу, арганічнага спалучэння розных аспектаў даследавання, уліку геаграфічных i гістарычных дадзеных пры лінгвістычным аналізе тапонімаў, неабходнасць раскрыцця формы i зместу геаграфічных назваў, выяўлення агульных семантычных заканамернасцей тапанімікі5. Вывучэнне мікратапонімаў асобных раёнаў Беларусі праводзіцца ў лінгвістычным плане. У 1971 г. Я. М. Адамовіч выдаў працу «Мікратапанімічныя назвы», у якой даследаваў мікратапонімы паўднёвай ускраіны Мінскай вобласці з пункту погляду спосабу ўтварэння i характару ўтваральных асноў, правёў дакладнае размежаванне мікратапонімаў, утвораных семантычным, марфалагічным i сінтаксічным спосабам, вызначыў у працэнтных адносінах ступень пашырэння розных словаўтваральных тыпаў. Асобныя пытанні мікратапаніміі разглядаюцца таксама ў радзе яго артыкулаў6. Вывучэнню мікратапаніміі Стаўоцоўшчыны прысвечаны працы А. M. Прышчэпчык7. У іх коратка разглядаюцца пытанні, якія датычацца прадмета мікратапанімікі, яе праблематыкі i асноўных acпектаў даследавання ў нашай краіне i за мяжой, аналізуюцца словаўтваральныя сродкі i лексіка-семантычныя асновы мікратапонімаў. Паслядоўна праследжваецца, з якімі асновамі спалучаецца той ці іншы суфікс, выяўляюцца прадуктыўныя i непрадуктыўныя мадэлі i іх геаграфічнае размяшчэнне, устанаўліваюцца лексічны састаў i семантычныя класы' апелятыўнай, антрапанімічнай i тапанімічнай лексікі, якая была выкарыстана пры ўтварэнні мікратапонімаў, а таксама выяўлена прадуктыўнасць у мікратапаніміі. Працягваецца даследаванне мікратапанімікі Гомельшчыны8 i Брэстчыны. 5 В. А. Ж у ч к e в i ч. Аб стане i бліжэйшых задачах тапанімікі ў БССР..., стар. 92—97. 6 Е. А. А д а м о в и ч. О суффиксальном способе образования географических названий Белоруссии (на материале Случчины). Всесоюзная конференция по топонимике СССР. Тезисы докладов и сообщений. Л., 1965; яго ж. Варианты названий и названия-ориентиры в микротопонимии Случчины. Микротопонимия. М., 1967; яго ж. Слуцкія тапанімічныя назвы.ў форме множнага ліку. Материалы научнотеоретической конференции Минского педагогического института им. А. М. Горького. Минск, 1965; яго ж. Назвы урочышчаў дзеяслоўнага паходжання. Лінгвістычны зборнік. Мінск, 1968. 7 А. М. П р и щ е п ч и к. Микротопонимия Столоцовщины. Автореферат канд. дисс. Минск, 1970; яе ж. Прыназоўнікавыя канструкцыі ў мікратапаніміі Стаўоцоўшчыны. Лінгвістычныя даследаванні. Мінск, 1968; яе ж. Микротопонимы типа За ракой, Зарака, Зарэчча. Конференция по топонимике северо-западной зоны СССР. Рига, 1966; яе ж. Састаўныя мікратапонімы Стаўоцоўшчыны. Беларускі лінгвістычны зборнік. Мінск, 1966; яе ж. Мікратапонімы Стаўоцоўшчыны з суфіксамі -шчына, -оўшчына, -еўшчына. Першая беларуская анамастычная канферэнцыя. Мінск, 1967. Пытанні беларускай тапанімікі. Мінск, 1970. 8 M. M. Ка р с а к о. в а. Прыназоўнікава-іменныя канструкцыі i суадносныя з імі прэфіксальныя ўтварэнні ў мікратапаніміі Гомель
Дадатковыя словы
стаўбцоў, стаўбцоўшчыны, столбцовщины
28 👁