Мікратапанімія Беларусі. Матэрыялы (1974)

 ◀  / 329  ▶ 
П РАД МО В А Мікратапаніміка па ступені распрацаванасці сваёй праблематыкі займае сціплае месца сярод іншых раздзелаў беларускай анамастыкІ. На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў у сувязі з jacпрацоўкай розных аспектаў анамастыкі, ca з'яўленнем грунтоўных прац па тапаніміцы, айканіміі, гідраніміі, геаграфічнай тэрміналогіі i антрапаніміі1 значна ажывілася работа i па даследаванню беларускай мікратапаніміі 2. Аднак вывучэнне мясцовых назваў дробных геаграфічных аб'ектаў у нашай рэспубліцы пакуль што знаходзіцца ў пачатковым стане. Яно праводзіцца пераважна ў напрамку збірання i сістэматызацыі фактычных матэрыялаў. У гэтай сувязі аддаецца вялікая ўвага вызначэнню прадмета i крыніц мікратапанімічных даследаванняў, методыцы фіксадыі назваў з вуснаў народа, выпрацоўды адзінай праграмы3. Усе гэтыя пытанні ставяцца i вырашаюцца ў плане агульных задач тапанімічнай праблематыкі i адзіных метадалагічных прынцыпаў тапанімічных даследаванняў. У 1967 г. была праведзена ў Мінску Першая беларуская тапанімічная канферэнцыя. У навукова-тэарэтычных дакладах канферэнцыі асвятляліся важнейшыя праблемы тапанімікі, яе сучасны стан, вызначаліся надзённыя задачы вывучэння тапанімікі на тэрыторыі Беларускай ССР. Матэрыялы канферэнцыі апублікаваны ў асобным зборніку. Ba ўступным артыкуле перад беларускімі тапанімістамі ставіцца адна з чарговых задач: збор фактычнага матэрыялу, у якім як афіцыйная норма павінна быць адлюстравана сучасная беларуская форма тапоніма, якая існуе ў моўнай практыцы народа 4. 1 В. А. Н и к о н о в. Введение в топонимику. М., 1955; В. Н. Т опоров, О. Н. Т р у б а ч е в. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962; В. А. Ж у ч к е в и ч. Происхождение географических названий Белоруссии. Минск, 1961; яго ж. Общая топонимика. Минск, 1968; Н. И. Т о л с т о й. Славянская географическая терминология. М., 1969; М. В. Б i р ы л а. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1966; яго ж. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. 2 «Беларуская лінгвістыка», вып. 3. Мінск, 1973, стар. 63—69. 3 П. П. III у б а. Кароткі апытальнік па тапаніміцы. Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў. Мінск, 1959; Л. A. А к а л о в і ч. Праграма па збіранню тапаніміі Беларусь Мінск, 1966. 4 B. A. Ж у ч к е в і ч, Аб стане i бліжэйшых задачах тапанімікі ў БССР. Пытанні беларускай тапанімікь Матэрыялы прршай беларускай тапанімічнай канферэндьп (1967), Мінск, 1970, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

j>ac, абектаў, зяўленнем
26 👁
 ◀  / 329  ▶