ласці. У дадзеную працу ўвайшлі матэрыялы П. A. Міхайлава — 689 назваў, В. M. Емельяновіч — 492, А. M. Захарэні — 182, П. I. Сігеды — каля 100 назваў. Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай мовы Гродзенскага педагагічнага ' інстытута T. Ф. Сцяшковіч студэнтамі — прадстаўнікамі розных абласцей i раёнаў — быў сабраны значны тапанімічны матэрыял, частка якога змешчана ў гэтым выпуску. Настаўнікі А. K. Казлоўскі i Л. B. Ляшчова прыслалі мікратапонімы, запісаныя ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Тапанімічныя матэрыялы з Ашмянскага, Воранаўскага i Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці атрыманы ад старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы i літаратуры Акадэміі навук Літоўскай ССР Я. I. Грынавецкене, у агульнай колькасці каля 250 назваў. I апошняя крыніца — гэта тапанімічныя матэрыялы, атрыманыя ад асобных карэспандэнтаў — супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, аспірантаў i студэнтаў. Так, аб мяецовых назвах асобных раёнаў паведамілі: У. H. Жук, M. T. Краўчук, В. П. Конан, M. Я. Рапіха (Драгічынскі р-н Брэсц. вобл.), I. M. Камендаў (Круглянскі р-н Маг. вобл.), В. M. Карнялюк (Брэсцкі р-н), M. В. Малько, Л. M. Салавей (Мядзельскі р-н Мін. вобл.), С. A. Новікаў (Чавускі р-н Маг. вобл.), M. A. Чобат (Скідальскі р-н Гродз. вобл.), В. B. Шапялевіч (Пінскі i Камянецкі р-ны Брэсц. вобл.) i некаторыя іншыя. Ад гэтых асоб запісана 345 мікратапонімаў. Збор матэрыялаў ад карэспандэнтаў правёў супрацоўнік сектара дыялекталогіі Ф. Д. Клімчук. Найболып поўна прадстаўлены мікратапонімы Брэсцкай вобласці, асобных раёнаў Мінскай i Гродзенскай абласцей. Усяго слоўнік уключае звыш дзевяці тысяч назваў. У слоўніку мікратапонімы i ілюстрацыі да іх падаюцца спрошч-анай транскрыпцыяй, але з захаваннем фанетычных i акцэнтуацыйных асаблівасцей мясцовага вымаўлення. Назвы размешчаны ў алфавітным парадку. Пасля загаловачнага слова ўказваецца граматычны род або памета мн.у калі назва мае форму множнага ліку, далей называецца прыродна-геаграфічны аб'ект, да якога адносіцца мікратапонім (поле, сенажаць, паша, лес, зараснік, прыродныя i штучныя вадаёмы i інш.). Запісаны ад мясцовага насельніцтва ілюстрацыйны матэрыял прыводзіцца з паметай (інфарм.). Да кожнага мікратапоніма даецца пашпарт: назва вёскі, раёна i вобласці, дзе запісаны матэрыял. Варыянты назваў аднаго i таго ж аб'екта падаюцца ў алфавітным парадку ca спасылкай на папярэднюю назву. Да часткі мікратапонімаў прыведзены літоўскія паралелі. Да мікратапонімаў славянскага паходжання адпаведнікі іншых славянскіх моў звычайна не прыводзяцца. Толькі да назваў, паходжанне якіх звязана з некаторымі балтыйскімі мовамі (пераважна з літоўскай), прыведзены паралельныя назвы з адпаведных моў у мэтах паказу геаграфіі i формазмянення мікратапонімаў. Некаторыя беларускія назвы параўноўваюцца з фактамі балтыйскіх моў дзеля таго, каб паказаць, як славянскія мікратапонімы, што ўжываюцца ў балтыйскіх мовах, зноў запазычваліся беларускімі гаворкамі i якую форму яны набывалі (напрыклад, Падгаёлем, Падгрудзішкі i інш
Дадатковыя словы
абект, абекта
21 👁