Адпаведнікі да мікратапонімаў балтыйскага паходжання прыводзяцца з літоўскай, латышскай i прускай моў з улікам асаблівасцей фанетыкі, словаўтварэння i семантыкі гэтых моў. Пры гэтым улічваецца i фактар геаграфічнага пашырэння мікратапонімаў. Да некаторых назваў прыводзяцца i германскія (пераважна нямецкія) паралелі. У якасці балтыйскіх адпаведнікаў даюцца айконімы, гІдронімы i антрапонімы, a таксама апелятывы, ад якіх яны ўтвораны, a ў якасці германскіх адпаведнікаў — толькі апелятывы нямецкага паходжання. Прыведзеныя паралелі з іншых моў у пэўнай ступені будуць садзейнічаць больш глыбокаму вывучэнню пытанняў кантактавання слзвянскіх i балтыйскіх моў. Этымалагічны каментарый да мікратапонімаў неславянскага паходжання падрыхтавала Я. I. Грынавецкене. У канцы прыкладаецца адваротны слоўнік, які дае дакладнае ўяўленне аб словаўтваральнай структуры мікратапонімаў. Мікратапанімічны матэрыял, змешчаны ў гэтай працы, сабралі: Г. У. Арашонкава, К. K. Атраховіч, M. B. Бірыла, Я. I. Грынавецкене, В. M. Емельяновіч, У. H. Жук, А. М. Захарэня, А. К. КазлоўскІ, I. М. Камендаў, В. М. Карнялюк, Ф. Д. Клімчук, В. П. Конан, M. Т. Краўчук, M. Н. Крыўко, С. Г. Лобач, I. I. Лучыц-Федарэц, Л. В. Ляшчова, М. В. Малько, Ю. Ф. Мацкевіч, П. А. Міхайлаў, С. А. Новікаў, А. М. Прышчэпчык, Я. М. Рамановіч, М. Я. Рапіха, Л. М. Салавей, В. А. Санько, П. I. Сігеда, M. Р. Суднік, Т. Ф. Сцяшковіч, М. А. Тычына, А. К. Усціновіч, А. I. Чабярук, М. А. Чобат, В. В. Шапялевіч, Л. Ф. Шаталава. ПРЫНЯТЫЯ СКАРАЧЭННІ * Даль — В. Даль. Толковый словарь живого великорусского языка, тт. I—IV. М., 1955. К. Буга — К. Bŭga. Rinktiniai rašitai. Vilnius, I, 1958, II, 1959, III, 1961. КЛГН — Картатэка літоўскіх геаграфічных назваў (Інстытут літоўскай мовы i літаратуры АН Літоўскай CCP). КЛП — Картатэка літоўскіх прозвішчаў (Інстытут літоўскай мовы i літаратуры АН Літоўскай CCP). ЛАГВП — B. H. Топоров, О. H. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962. LUEV — Lietuvos TSR upiu ir ežeru vardynas. Vilnius, 1963. M. Бір. БА — M. B. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 1. Мінск, 1966; 2, 1969. СЛМ — Lieluviu kalbos žodynas. Vilnius, I (II leid.), 1968, II (II leid.), 1969, III, 1956, IV, 1957, V, 1959, VI, 1962, VII, 1966, VIII, 1970, IX, 1973. Яшк.— I. Я. Янікін. Беларускія геаграфічныя назвы. Мінск, 1971.. E. Fr. LEW — E. Fraenkel. Litauisches etymologisches Worterbuch. Gottingen, 1962. Акц.— Акцябрскі Арш.— Аршанскі Асіп.— Асіповіцкі Астр.—Астравецкі Ашм.—Ашмянскі Бабр.— Бабруйскі
17 👁