Старонка 16
◀ / 329 ▶
Назва паходзіць ад літ. дыял. Ažaraičiai (КЛГН), літар. Ežeraičiai<ežeraičiai. АЖЛУГЕЛЬ м. сенажаць. Гудзяняты Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Ažlugelis 'т. с.' (КЛГН)<ažlugelis 'месца за лужком'. АЖОУШЧЫНА ж. поле. Янкавічы Стаўбц. Мін. АЖУБРАДЗЬ ж. поле. Вольдзікі Іўеў. Гродз.; паша. Гудзяняты Іўеў. Гродз.; параўн. літ. дыял. Ažubradzis 'т. с.', літар. Ažubradis, якое паходзіць ад апелятыва ažubradis 'заброддзе'. АЖУДАРЖ м. сенажаць. Гудзяняты Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Ažudaržis 'т. с.'<ažudaržis 'месца за агародам'. АЖУКАЛЬНЯ ж. балота. Вайнюнцы (8) Брасл. Віц.; поле. Жылі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Ažukalnė назва поля, назва даліны (КЛГН). Назва складаецца з прыстаўкі ažu- 'за-'+kalnas 'гара'. АЖУКАПІНЯ ж. поле. Гудзяняты, Вольдзікі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Ažukapinis і Ažukapiniai 'т. с.'<ažukapiniai 'за могілкамі'. АЖУКЕЛЯ ж. сенажаць. Шашкі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Ažukelė 'т. с.'<ažukelė 'месца за дарогай'. АЖУПАЛЯКА ж. балота. Вайнюнцы (8) Брасл. Віц. Можна меркаваць, што назва складаецца з літ. прыстаўкі ažu- 'за-' і асновы -паляка; параўн. літ. Palėkiai назва вёскі (КЛГН), бел. прозвішча Паляк (М. Бір. БА, 2, 313). АЖЫНІКА ж. поле. Тульгавічы Хойн. Гом. АЗАРАНАК м. лес. Навасёлкі Свісл. Гродз. АЗАРАЦКІЯ ЧВЁРТКІ мн. урочышча. Азаркі-Пудавінка (161) Мядз. Віц. АЗЕРАЦ м. урочышча. Пузыры (198) Крыв. Мін. АЗЕРНІЦА ж. урочышча. Нагародавічы (403) Дзятл. Гродз. АЗЁРКА н. возера. Саламір'е Пол. Віц. АЗЁРЫ мн. азёры і сенажаць. Стары Востраў (518) Кліч. Маг. АЗРЫЧАЎ м. урочышча. Халопенічы (824) Глускі Маг. АЗЯРКІ мн. урочышча. Рамальдава (300) Арш. Віц. АЗЯРО н. урочышча. Гаруны (120) Езяр. Віц. АЗЯРОТ м. лес. Дзяніскавічы (751) Ганц. Брэсц. АЗЯРОЦКАЯ ВЫГАРКА ж. сенажаць, балота. Ворань (87) Леп. Віц. АЗЯРЦО н. сенажаць. Рудня Чэрв. Мін. АЗЯРШЧЫНА ж. лес. Міратычы Кар. Гродз., Савані Стаўбц. Мін. АЗЯРЫНА ж. азярцо. Насалі Стаўбц. Мін.; балота. Дразды Стаўбц. Мін.; поле. Варнавугал Стаўбц. Мін.; сенажаць. Новы Свержань Стаўбц. Мін. АЗЯРЫНКА ж. невялікае азярцо. Палік Барыс. Мін. АЗЯРЫСКО н. урочышча. Палонка (387) Свісл. Гродз. АЗЯРЫШЧА н. сенажаць. Старынкі (431) Івян. Мін., Дразды Стаўбц. Мін.; сенажаць, на якой ёсць азярыны (інфарм.). Касцюкі Стаўбц. Мін.; сенажаць каля возера. Рубяжэвічы Стаўбц. Мін.; поле. Касцюкі, Рубяжэвічы Стаўбц. Мін.; поле, дзе было возера. Беразіно Докш. Віц.; лес і сенажаць. Пятрылавічы Стаўбц. Мін. АЗЯРЫШЧО н. урочышча. Іванкавічы (416) Бар. Брэсц. АЗЯРЭДЗІШЧЭ н. урочышча. Фаставічы (833) Капатк. Гом. АКІНЧЫЦЫ мн. сенажаць недалёка ад вёскі Акінчыцы. Слабада Стаўбц. Мін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶