Старонка 17
◀ / 329 ▶
АКЛІШ м. урочышча. Таль (781) Люб. Мін.; параўн. літ. Aklys назва возера (LUEV, 2) <aklas 'сляпы'. АКОЛАЎШЧЫНА ж. поле і лес. Калісь усё гэта належала Акалоўскаму (інфарм.). Чудзін Ганц. Брэсц. АКОЛІЦА ж. урочышча. Грыцавічы (349) Свісл. Гродз. АКОНІЦКАЕ н. урочышча. Ета када швецка вайна була, там коньмі ехалі (інфарм.). Пасека (815) Ст.-дар. Мін. АКОПА ж. урочышча. Рудня Ветчынская (836) Жытк. Гом. АКОПНАЯ ж. поле, там былі акопы выкапаны (інфарм.). Галубаўшчына (34) Брасл. Віц. АКОПЫ мн. поле. Шашкі Стаўбц. Мін.; лес. Заазер'е Віл. Мін. АКОРКАЎШЧЫНА ж. поле. Навасёлкі Свісл. Гродз. АКСЕНАВА ЛУКА ж. азярцо. Вяззе Бярэз. Мін. АКУЛІНА ж. сенажаць. Навасёлкі Свісл. Гродз. АЛЕКСАНДРОВА н. частка вёскі. Гнецькі Стаўбц. Мін.; поле, што належала калісь Аляксандраву (інфарм.). Скарынкі Бар. Брэсц. АЛЕША ж. сенажаць. Налібакі Стаўбц. Мін. АЛЕШКАВА н. лес і былы маёнтак. Даўнаршчына Стаўбц. Мін. АЛЕШКАЎКА ж. поле. Зяневічы Стаўбц. Мін. АЛЕШНІК м. лес уздоўж ракі Дзеравянкі. Тартакі Бар. Брэсц.; лясок. Стральцы Гродз.; лес. Навасёлкі Бярэз. Мін.; кусты. Баравікі, Галавенчыцы Стаўбц. Мін.; паша. Гілёўка, Насалі Стаўбц. Мін.; паша і кусты. Брухачы, Стары Свержань Стаўбц. Мін.; сенажаць. Нясвіж Мін.; сенажаць каля алешніку (інфарм.). Гнецькі, Кнотаўшчына Стаўбц. Мін.; урочышча. Гараўцы (72) Пл. Віц.; Старынкі (431) Івян. Мін. АЛЕШНІКІ мн. сенажаць. Дзяўгі Стаўбц. Мін. АЛЕКСІХА ж. урочышча. Дзевятні (170) Смарг. Гродз. АЛЁН м. урочышча. Клінок (885) Калінк. Гом.; параўн. літ. Alys назва возера (LUEV, 4) <aleti 'цячы'; Aliónys назва вёскі (КЛГН). АЛЁНЫ мн. сенажаць. Журоўка Бярэз. Мін., гл. АЛЁН. АЛЁС м. балота. Купіск Нав. Гродз.; забалочанае месца. Азершчына (909) Рэч. Гом.; урочышча. Ліцвінавічы (601) Карм. Гом., Струкачоў (603) Карм. Гом. АЛІСЕЕЎШЧЫНА ж. урочышча. Барыскавічы (889) Маз. Гом. АЛІХОВІЦА ж. балота ў лесе, дзе расце алешнік (інфарм.). Рудня Астравітая Чэрв. Мін. АЛІХОЎКА ж. лес. Крэчаты Стаўбц. Мін. АЛЬЖБЕТКА ж. лес. Мярэцкія Глыб. Віц. АЛЬСА ж. сенажаць каля поля. Міхалева Бярэз. Мін.; параўн. літ. Alsà назва ракі (LUEV, 5). АЛЬХІМАЎКА ж. рэчка. Заазер'е Віл. Мін. АЛЬХОВА н. урочышча. Нагуевічы (421) Слон. Гродз. АЛЬХОВАЯ ж. урочышча. Закапыцце (935) Добр. Гом. АЛЬХОВЕЦ м. балота. Там расце альха (інфарм.). Вераб'і Пол. Віц. АЛЬХОВІЦ м. урочышча. Сухары (572) Чав. Маг. АЛЬХОВЫ ЛУГ м. азярына, якая даходзіць да Валожынскага р-на. (інфарм.). Бакшты Іўеў. Гродз. АЛЬХОЎКА ж. урочышча. Аляксейкі (329) Дубр. Маг., Старынкі (431) Івян. Мін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 329 ▶