Старонка 15
◀ / 329 ▶
АБУХАЎКА ж. урочышча. Слаўкавічы (823) Глускі Маг. АБУХОЎКА ж. урочышча. Сарочына (81) Уш. Віц. АБЫТОК м. сенажаць. Міхалёва Бярэз. Мін. АБЫТОКІ мн. сенажаць. Сверынава Стаўбц. Мін. АБЫТОЧАК м. балота. Сверынава Стаўбц. Мін. АВЕЧЫ ТАРЖОК м. поле. Янкавічы Стаўбц. Мін. АВІНЦЫ мн. лес. Шавярнічы Бярэз. Мін. АГАРОДНЯЯ ЗЯМЛЯ ж. поле. Дудкі Стаўбц. Мін. АГАРОДЧЫКІ мн. паша. Ждановічы Стаўбц. Мін. АГАРОДЫ мн. поле. Дудкі, Аколава Стаўбц. Мін.; сенажаць. Камейшы Стаўбц. Мін., Міратычы Кар. Гродз.; сенажаць і паша. Брухачы Стаўбц. Мін.; урочышча. Свяцілавічы (420) Бар. Брэсц., Загалле (825) Люб. Мін. АГЕЕВА ДЗЯЛЯНКА ж. поле, сенажаць і пасаджаны лес. Белавічы Бярэз. Мін. АГЕЕНКАВЫ КУСТЫ мн. зараснік на месцы былога хутара. Мішневічы Шум. Віц. АГЕЛІК м. азярынка. Бліска Кудры луг Агелік (інфарм.). Вострава Маст. Гродз.; параўн. літ. Agela 'назва месца ў Курскім заліве'. АГЕЯВА н. тарфянішча. Шасціснопы Чэрв. Мін. АДАМАВЫЕ мн. балоты. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц. АДАМАЎ ЛЕС м. лес. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц. АДАМАЎШЧЫЗНА ж. частка вёскі. Граўжышкі Ашм. Гродз. АДАМОНЯ ПЛЯЦ м. поле. Старыя Смільгіні Вор. Гродз.; параўн. літ. прозвішча Adamonis (КЛП). АД АПЕЧАК мн. поле. Семенчыцы Стаўбц. Мін. АД ГАЛА н. урочышча. Сувіды (1023) Камар. Гом. АД ГАСЦІНЦА м. поле. Белькаўшчына. Стаўбц. Мін. АД ГАЦІСКАГА ЛЕСУ м. поле. Трылес. Стаўбц. Мін. АД ДАРОГІ ж. поле. Янкавічы. Стаўбц. Мін. АДДЗЯЛЕННЕ н. поле, лес і пасёлак, аддзеленыя рэчкай ад астатняй часткі тэрыторыі вёскі (інфарм.). Вялікая Сліва Слуцкі Мін. АДЗІШНАВА н. урочышча. Пронькі (160) Мядз. Мін. АДОЛЕВЕЦЬ м. сенажаць. Слабада Стаўбц. Мін.; параўн. імя Адоль, літ. Adolinos хутар у Шырвінцкім р-не. АДОНАК м. урочышча. Гаруны (120) Езяр. Віц. АДОЧАРАП м. паша. Аколава Стаўбц. Мін. АДРЫНІШЧА н. поле. Ніўнае Стаўбц. Мін.; сенажаць. Ціханава Слабада Стаўбц. Мін.; паша. Ніўнае Стаўбц. Мін. АДРЫНІШЧЫ мн. поле і паша. Засулле Стаўбц. Мін. АДРЫНКА ж. урочышча. Загалле (825) Люб. Мін. АДСЕКА ж. лес калісь быў (інфарм.). Струкачоў (603) Карм. Гом. АД СЦЕНКІ ж. поле. Сценка — дарога (інфарм.). Янкавічы Стаўбц. Мін. АДЦЭДКА ж. поле каля вёскі Адцэда (інфарм.). Слабада Стаўбц. Мін. АЖАКОЎ ДОЛ м. урочышча. Парэчча (350) Гродз. АЖАРЭЙЦІ мн. поле, дзе калісь было возера, якое высахла, сцякло, па рэчцы пашло (інфарм.). Старыя Смільгіні Вор. Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶