СЛОЎНІК МІКРАТАПОНІМАЎ
А
АБАЛОНЁ н. урочышча. Кожава (447) Кар. Гродз.
АБАЛОНКА ж. урочышча. Струпень (253) Барыс. Мін.
АБАЛОННЕ н. сенажаць. Казлы Міёр. Віц., Лапічы (523) Асіп. Маг.
АБАЛОННЯ н. сенажаць каля рэчкі. Рыбчына Віл. Мін., Сяляўшчына Рас. Віц.; урочышча. Якушонкі (96) Езяр. Віц.
АБАЛЯВА ЛУКА ж. урочышча. Багушэвічы (511) Бярэз. Мін.
АБВАЛЬНЯ ж. урочышча. Завад Віравая (623) Слаўг. Маг.
АБЕЛЬКАЎКА ж. сенажаць. Мачаск Бярэз. Мін.
АБІСІНІЯ ж. поле. Стары Свержань Стаўбц. Мін.
АБЛОГА ж. урочышча. Ухвала (289) Круп. Мін., Старакожаўка (336) Гор. Маг.
АБЛОГІ мн. урочышча. Дзераўное (439) Івян. Мін.
АБЛОШ ж. урочышча. Старая Каменка (630) Слаўг. Маг.
АБЛУКВА ж. старыца на Людзвікове. Чудзін Ганц. Брэсц.
АБОЛІШКІ мн. поле каля вёскі Аболішкі. Ялуцавічы Бар. Брэсц.; параўн. літ. прозвішча Obolys і апелятыў obolys 'яблык'+ +суф. -iškі; параўн. яшчэ ўтварэнне са славянскім суфіксам -цы. Абольцы Тал. Віц.
АБОРА ж. поле. Заазер'е Віл. Мін.; урочышча. Загалле (825) Люб. Мін.
АБОРКІ мн. поле. Мікалаеўшчына (450), Сверынава Стаўбц. Мін.; сенажаць, абвораная з усіх бакоў. Мікалаеўшчына Стаўбц. Мін.; лес Сверынава Стаўбц. Мін.; урочышча Курына (127) Віц.; частка вёскі Чудзіна. Паводле падання, на тым месцы быў бор, у якім было многа дзікіх пчол, людзі абіралі мёд (інфарм.). Чудзін Ганц. Брэсц.
АБОРЫК м. урочышча. Галышана (320) Гор. Маг.
АБРУБКА ж. поле. Там быў княжы лес, засяліліся бегляцэ разнае нацыі, пачалі разрабляць палянкі, а князь абрубіў, абвёў капцамі лес (інфарм.). Дзяніскавічы Ганц. Брэсц.
АБРУБОК м. сенажаць. Рудня Астравітая Чэрв. Мін.
АБРЫВЫ мн. урочышча. Дзягілёва (112) Беш. Віц.
АБРЭЗАВА н. поле. Савані Стаўбц. Мін.
АБРЭЗЫ мн. урочышча. Ноў (Ушыўка) (134) Лёзн. Віц.
АБРЭЧКІ мн. сенажаць. Сяляўшчына Рас. Віц.
АБСЕКА ж. урочышча. Вольніца (816) Глускі Маг.
АБСЕКІ мн. урочышча. Чудзін (752) Ганц. Брэсц.
92 👁